Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

«Апакаліпсіс. Адмяняецца...»

18 мая 2012 г. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь вось ужо восьмы раз прыме ўдзел у міжнародным арт-праекце «Ноч музеяў».

Першая акцыя – “Вясна музеяў” – адбылася ў 1999 г. па ініцыятыве Міністэрства культуры і камунікацыі Францыі і была прымеркавана да 18 мая – Міжнароднага дня музеяў. У 2001 г. у ёй прынялі ўдзел ужо 39 краін Еўропы і Амерыкі, а ў 2005 г., калі музеі адкрылі дзверы для наведвальнікаў вечарам і ноччу, “Вясна музеяў” перарасла ў “Ноч музеяў”. З гэтага часу адзін раз на год музеі не проста запрашаюць да наведвання ўсіх, каму цікава ўбачыць музей у незвычайны час сутак, але і рыхтуюць спецыяльную арт-праграму, ператвараючы ноч напярэдадні 18 мая ў элітарнае свята мастацтва. Акцыя “Ноч музеяў” з’яўляецца міжнароднай і праходзіць адначасова ў больш чым 50 краінах Еўропы.

У 2012 годзе “Ноч музеяў” адбудзецца ў ноч з 18 на 19 мая, стаўшы лагічным працягам Міжнароднага Дня музеяў – свята, якое ў 2012 годзе адзначыць свой 35-гадовы юбілей.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь упершыню прыняў удзел у “Ночы музеяў” у 2005 г. За 5 гадзін акцыі музей наведала каля 2 тысяч чалавек, “Ноч” стала самым яркай музейнай падзеяй рэспублікі. З кожным годам убачыць яе імкнецца ўсё большая колькасць людзей. Напрыклад, у 2007 г. “Ноч музеяў” у НММ РБ наведала каля 5 тысяч чалавек, у 2008 г. – больш за 6 тысяч, у 2009 – каля 8 тысяч, у 2010 і 2011 гадах – звыш 10 тысяч чалавек.

18 мая 2012 года з 19.00 да 01.00 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у рамках міжнароднага праекта «Ноч музеяў–2012» прапануе мінчанам і гасцям сталіцы прынесці крыху свайго святла на акцыю «Апакаліпсіс. Адмяняецца...».

Акцыя будзе ажыццёўлена пры падтрымцы ЗАТ “БелСвісБанк”, ЗПП “Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані”, ЗАТ “Даная” (афіцыйны дыстрыб’ютар Yves Rocher у Беларусі).

Афіцыйныя інфармацыйныя партнёры акцыі Інтэрнэт-партал TUT.BY, Нацыянальнае Прадстаўніцтва МТРК “МІР” у Рэспубліцы Беларусь.