Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

«Апакаліпсіс. Адмяняецца...» Вярні свой «Яблык»

18 мая 2012 года з 19.00 да 00.00 у рамках Міжнароднага праекта «Ноч музеяў-2012» у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у рэжыме NON-STOP будуць працаваць 19 арт-кропак. Сярод іх:

Арт-кропка «Сад»: Вярні свой «Яблык»

Садоўнікі: Дзмітрый Салодкі, Сяргей Скібінскі

Аўтары відэамапінгу: Творчая група videoshow.by

Здаўна тэма Жыцця звязана з тэмай нараджэння і Плода... Дрэва заўсёды ўвасабляла сабой мінулае, сучаснасць і будучыню, штогод ажыццяўляючы ў сабе смерць і нараджэнне, завяданне і ўваскрашэнне... Прычым менавіта плод мае выключна важную ролю, замыкаючы цыкл бясконцасці... Звычайны яблык сімвалізуе сабой гісторыю чалавецтва, ад старазапаветнага грэхападзення, праз нараджэнне механікі Ньютана да перадавых ідэй мадэлі айфон. Але дар Жыцця не бязмежны рэсурс. Дрэва знясілена... кроны яго пустыя... будучыня вялікая і трывожная... Прыйшоў час вярнуць экзатычныя плады на дрэва Жыцця і аднавіць раўнавагу, каб пасеяць зерне надзеі ў барозны будучых пакаленняў...

Мудрыя людзі кажуць, што Богу ўласціва аддаваць, а чалавеку – браць. Чым больш Чалавек аддае, тым больш ён становіцца падобным на Творцу. А калі больш ён падобны на Стваральніка, тым менш цемра Апакаліпсісу пануе над сэрцам. Па ўсім відаць: прыйшоў час аддаваць.

Калі ты нашчадак дзяцей Эдэмскага саду, прынясі на акцыю любы экзатычны фрукт.

Галіны прымуць яго.

Увесь ураджай Эдэмскага саду будзе выкарыстаны на карысць усіх жывых істот.

 

Арт-кропка «Галактычная Адысея»: Атрымай білет на «Неакаўчэг»

Космасцюардэсы: Кацярына Калянкевіч, Кацярына Ізафатава

Міжгалактычны тураператар «Косматрэвел» 18 мая прапануе Вам унікальную магчымасць выратавацца ад Апакаліпсісу на суперсучасным караблі «Неакаўчэг»!

Тур «Галактычная Адысея» абяцае быць займальным. Наш палёт будзе праходзіць па галактыках Туманнасць Андрамеды, Вялікае і Малое Магеланавы Аблокі. Яго працягласць складзе 100 тысяч светлавых гадоў. Падчас палёту магчымы нязначныя адхіленні ад курсу, бо з-за зорнага пылу нярэдка могуць здарацца квантавыя нелакальныя карэляцыі, а таксама магчымы сутыкненні з астэроідамі. Падчас транзітных прыпынкаў у Вас будзе магчымасць пазнаёміцца са славутасцямі планет Паўднёвай галактыкі, наведаць сталіцы Аўрыі і Алвазіі.

Пункт адпраўлення: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

 

Арт-кропка Сем пастак для душы: Выберы свой любімы...

Гандляры індульгенцыямі: Антон Грамовіч, Мікіта Моніч

Напярэдадні Апакаліпсісу згушчаецца цемра, палымнеюць пачуцці, ажываюць заганы. Адчуванне блізкага канца здымае з чалавека ўсякія абмежаванні. Натуральнае жаданне пражыць свае зямныя гадзіны ў поўную сілу ўзносіць нас на новыя вышыні... Ці ўсё ж штурхае да краю бяздоннай чорнай прорвы?

Увечары 18 мая на паляванне выйдуць 7 істот, мэта якіх – прыняць у сваё непадзельнае валоданне як мага больш людскіх душ перад канцом усяго. У нашых інтарэсах – не дапусціць гэтага. Але як, як пазбавіцца ад Юру, спакус Абжорства, імкнення да Сквапнасці, схільнасці да Нуды, задаткаў да Гневу, Зайздрасці, Гордасці, калі быццам увесь свет беспаваротна заграз у іх вязкай ўладзе? Шлях адзін – распазнаць іх сярод бяздзейнага натоўпу і заслужыць свабоду, каб пасля Паўшы анёл пакорліва вывеў сваёй рукой: «Властью всех святых, и в милосердии к вам, я разрешаю вас от греха такого-то и преступлений, и освобождаю от всех епитимий в течение жизни земной, ибо никто не мог войти в храм, доколе не окончились семь язв семи Ангелов».

 

Арт-кропка Маніпуляцыі святла: выпрацоўваем сусветную энергію

Адказныя электрыкі: Тэатр малых форм «Беzнаzвания»

На Сонцы і цяпер выгарае вадарод... Чым гэта пагражае для нашай хісткай планетарнай сістэмы?... А што пацягне за сабой наступная ўспышка на нашай любімай зорцы?... Час падыходзіць к канцу?...

У атмасферы чакання чарговага меркаванага Апакаліпсісу трэба перастрахавацца і неадкладна праверыць спраўнасць сістэмы: удакладніць геаметрыю міжзоркавага магнітнага поля, адрэгуляваць баланс ціску, перабраць усе звёны механізму Вечнага рухавіка, а потым выпрацаваць як мага болей сусветнай энергіі...

Арт-кропка Міжнародны фестываль сучаснага нямога кароткаметражнага кіно «Апакаліпсіс. Адмяняецца...»

Кінамеханікі: «Kinaklub.org»

Фестываль аб’яднаў некалькіх маладых незалежных беларускіх рэжысёраў, кожны з якіх спецыяльна для фестывалю зняў кароткаметражны фільм у стылі нямога кіно на тэму «Апакаліпсіс. Адмяняецца...». У фестывалі таксама прымаюць удзел больш за 30 сучасных нямых фільмаў з ЗША, Еўропы, Расіі.

Паказальныя праграмы ад партнёраў-фестываляў:

• Festival Nijemogo Filma (Заграб, Харватыя)

• Youth Silent Film Festival (Портланд, ЗША)

 

Знешняя арт-кропка: Канцэрт

Натхнёныя меламаны: Партал КУ (www.kyky.org)

У сувязі з прадказаннямі аб надыходзячым Апакаліпсісе лепшыя музыканты электроннай ноасферы заклікаюць аб’яднаць намаганні і стварыць адзіны энергетычны фронт дабра і святла.

Канцэнтрацыяй біяполя-стваральніка будзе знешняя арт-кропка Нацыянальнага мастацкага музея. Тут з 19.00 і да позняй ночы партал «КУ» (www.kyky.org) аб’ядноўвае 10 музычных груп для таго, каб Вы пачулі тэмбры, здольныя разагнаць апакаліптычныя настроі:

Verde

SKVO’S DANCE COMPANY (студыя тэатра “D.O.Z.SK.I.”)

Prokop Jnr

Nick Kazantsev

Yukhnevich

hum flying bullet-proof noodle

Diamos Roll feat. Rusya

Deech

Lilac

Тu Маdre

 

Акцыя будзе ажыццёўлена пры падтрымцы ЗАТ «БелСвісБанк» (генеральны партнёр акцыі «Ноч музеяў-2012 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь»), ЗПП «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» (генеральны партнёр музея), ЗАТ «Даная» (афіцыйны дыстрыб’ютар Yves Rocher у Беларусі).

Афіцыйныя інфармацыйныя партнёры акцыі: Інтэрнэт-партал TUT.BY, Нацыянальнае Прадстаўніцтва МТРК «МІР» у Рэспубліцы Беларусь.

 

Куратары акцыі:

Ірына Скварцова

Захар Дудзінскі

Тэл. 327-45-62