Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

«Апакаліпсіс. Адмяняецца...» «Нясі сваё святло!»

18 мая 2012 года з 19.00 да 01.00 у рамках міжнароднага праекта «Ноч музеяў2012» Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь пры дапамозе прафесійных мастакоў, музыкантаў, рэжысёраў, акцёраў, студэнтаў творчых ВНУ і валанцёраў створыць для сваіх гасцей атмасферу лёгкую і радасную, урачыстую і крыху іранічную, дзе аб’яднаюцца Трубны Голас і Трыумфаванне з нагоды новай адмены/пераносу канца свету. Тут у лепшых традыцыях постмадэрнізму «таемнае стане відавочным» (невыпадкова, бо ў перакладзе з грэчаскай «апакаліпсіс» значыць «адкрыццё»!), можна будзе атрымаць білет на «касмічны Неа-Ноеў каўчэг» і «размаляваць Апакаліпсіс» у радасны колер , стаць удзельнікам калектыўнай антыапакаліпсічнай арт-тэрапіі, вызначыцца са сваім самым любімым з Сямі Грахоў, вярнуць усе Плады назад на Дрэва, «прымерыць» магчымы вынік наступнай рэінкарнацыі, а таксама адчуць сябе персанальна адказным за тое, што Апакаліпсіс зноў адмяніўся ...

У рамках акцыі адбудзецца адкрыццё выставак «Трансфармацыя ў .. (жывапіс Васіля Зянько, скульптура Валерыя Малахава) і «Жыццё на ўскраіне планеты» (жывапіс Віктара Пятрова); будзе ажыццёўлена першая дэманстрацыя відэаінсталяцыі беларускай мастачкі Ніны Райдан Кропка вяртання і ламаграфія «Апакаліпсіс. Адмяняецца...» (аўтарскі праект дызайнераў кафедры інфармацыйных тэхналогій БДУ); пройдзе канцэрт амерыканскай джаз-дзівы Шэйлы Купер (пры падтрымцы канцэртнага агенцтва «Эквілібрыум-Артс»); конкурсны паказ Міжнароднага фестывалю сучаснага нямога кіно (сумесна з kinaklub.org), а таксама шмат іншага...

 Папярэдні продаж білетаў будзе адкрыты з 7 мая 2012 г. з 11.00 (у касе музея). Кошт уваходнага білета на акцыю 25 000 беларускіх рублёў.

УВАГА! Падчас акцыі ўваход на канцэрт Шэйлы Купер будзе ажыццяўляцца выключна па спецыяльных VIP-білетах, колькасць якіх строга абмежавана.

Папярэдні продаж VIP-білетаў (у кошт якіх ужо ўключана ўваходная плата на акцыю) ажыццяўляецца распаўсюджвальнікамі (тэл. 8-029-321-06-10; 8-029-577-73-18), а таксама ў касе музея. Кошт VIP-білета 200 000 беларускіх рублёў.

 Права на бясплатны ўваход на «Ноч музеяў2012» у НММ РБ атрымаюць наведвальнікі, якія падтрымалі заклік куратараў акцыі: «Нясі сваё святло!» – прыдумалі і рэалізавалі крэатыўныя галаўныя ўборы, абавязковым кампанентам якіх будзе святло электрычнага ліхтарыка.

 Акцыя будзе ажыццёўлена пры падтрымцы ЗАТ «БелСвісБанк» (генеральны партнёр акцыі «Ноч музеяў–2012 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспубліцы Беларусь»), ЗПП “Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» (генеральны партнёр музея), ЗАТ «Даная» (афіцыйны дыстрыб’ютар Yves Rocher у Беларусі).

Афіцыйныя інфармацыйныя партнёры акцыі Інтэрнэт-партал TUT.BY, Нацыянальнае Прадстаўніцтва МТРК МІР у Рэспубліцы Беларусь.

 Куратары акцыі:

Ірына Скварцова, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы НММ РБ;

Захар Дудзінскі, арт-менеджар НММ РБ.

Тел. 327-45-62