Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Ноч музеяў-2019. Шостае пачуццё. ПРАГРАМА

Пяць асноўных пачуццяў чалавека добра вывучаны і вядомыя ўсім. Але калі разабрацца, у нас іх на парадак больш, няхай гэта будзе адчуванне часу або ўласнага цела. Змест праграмы будзе настройваць не толькі на паглыбленне ў шырокі спектр сваіх эмоцый і настрою, але і ў кантэкст асаблівай музейнай прасторы.

Гэта сустрэча з тымі пачуццямі, на якія часам не звяртаеш увагу. Асаблівы пачуццёвы вопыт, які будзе сваім на кожнай лакацыі.

Якім будзе тваё шостае пачуццё?

 

 

 

 

 

ПРАГРАМА

 

Галерэя

# адчувай

Самыя экспрэсіўныя скульптуры збору НММ, якія спецыяльна пакінуць фонды і раскрыюць табе сваю пачуццёвасць.

Визуалiзуй сваё асаблівае пачуццё на палатне, якое аўтаматычна будзе выстаўлена ў Мастацкім. Калі яшчэ атрымаецца паўдзельнічаць у стварэнні выставы на самай рамантычнай галерэі Мінска? А сябар музея магазін “Афістон маркет” клапоціцца аб тым, каб у нас былі лепшыя матэрыялы для творчасці.

22.30. Выступленне ансамбля валторн Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь “Золата Рэйна”, ансамбля труб «Інтрада» і Amadis Brass з творамі І.С. Баха, Дж. Расіні, Р. Вагнера і В. Падгайскай.

 

Выстава «Игры. Гульнi. Games »

# настальгія

Адкрыццё а 20:00. Сярод скульптурных і жывапісных вобразаў у выкананні беларускіх майстроў успомнім час, калі марожанае каштавала 50 капеек, а шыпучая газіроўка лілася з аўтаматаў. Кантэкстная відэа- і аўдыяхроніка савецкіх гадоў стане гарманічным працягам самай спартыўнай выставы сезона. Не забудзь праграму перадач на ўваходзе!

 

1 зала рускага мастацтва

# цікаўнасць

На спецвыпуску лекторыя НММ будзем разбірацца адкуль бяруцца пачуцці і як яны з’яўляюцца ў розных галінах ведаў

19:20 Механіка пачуццяў (медыцынскі погляд на «справы сэнсарныя»)

20:20 Неперакладальныя пачуцці (забаўныя словы моў свету і «справы лінгвістычныя»)

21:20 Пачуццёвасць мастацтва (чаму мы глядзім на працы зноў і зноў у “справах мастацтвазнаўчых”)

22:20 Сакрэтная тэматыка, якая не пакіне абыякавай.

 

2-5 залы рускага мастацтва

# пачуцці,_эмоцыі, стан

Без прывязкі да таймінгаў і цесных экскурсійных груп з аўдыягідам «па пачуццях». Супрацоўнікі НММ падзеляцца ўнікальнымі ведамі пра творы рускага жывапісу, якія з’явяцца на платформе izi.travel. Загружай qr-сканер і зараджай смартфон, бо ён можа стаць верным сябрам падчас паходу ў музей. А разам з правайдарам FlyNet можна не турбавацца аб расходаваных мегабайтах: інтэрнэт будзе!

 

Новы корпус. пераходная галерэя

# чаканне_вандроўкі

Запрашаем у «Падарожжа па Рэйне»: міжнародны выставачны праект з Княства Ліхтэнштэйн. Пейзажы даліны Рэйна XIX стагоддзя, зафіксаваныя Іаганам Людвігам Блойлерам, заварожваюць.

 

Новы корпус. Сяродкрыжжа

# Бязважкасць # Хуткасць

Разам з PayOkаy, картай, зараджанай уражаннямі ад МТБанка і VR Паркам TELEPORT вы адразу ў музейнай зале адчуеце хуткасць і зможаце цалкам акунуцца ў зусім іншае вымярэнне. А там хто ведае, якім марам дадуць старт гэтыя ўражанні?

 

Новы корпус. Зала сакральнага беларускага мастацтва

# таямнічасць

Стань экспертам і разгадай ўсе таямніцы сімвалаў на палотнах калекцыі НММ. Утоеныя пачуццёвыя сэнсы, якія схаваны ў мастацкі вобраз. Прайдзі квэст і паўдзельнічай у розыгрышы карты госця НММ.

 

Новы корпус. Зала беларускага мастацтва ХIX стагоддзя

# летуценнасць

Візуалізуй свае самыя патаемныя мары на стыльным мудбордзе разам з LG і забяры з сабой. На памяць аб важных памкненнях і жаданнях.

 

Новы корпус. 1 зала сучаснага беларускага мастацтва

# чарадзейства

Фантастычныя істоты, магічны лес, унікальнае шоу эксперыментальнага тэатра прама ў музейнай прасторы. Кампанія Apalon адкрые нам чароўны свет казак у выкананні Алега Хаменкі і гурта “Палац” і пакажа рэдкія ілюстрацыі беларускіх майстроў, якія ніколі не пакідалі фонды НММ.

 

Новы корпус. 2 зала сучаснага беларускага мастацтва

# пачуццё_адкрыцці

Нацыянальны мастацкі музей і карта PayОkay ад МТБанка пашыраюць межы магчымага. У імгненне вока апынуцца ў Эрмітажы або Музеі сучаснага састацтва «Гараж»? Лёгка!

Атрымаеце ўнікальныя ўражанні ад знаёмства з вялікімі калекцыямі самых вядомых музеяў!

 

Новы корпус. 3 зала сучаснага мастацтва

# галаваломка_пачуццяў

Радасць, Страх, Смутак, Грэблівасць, Гнеў – гэта не толькі знаёмыя ўсім эмоцыі, але і вясёлыя персанажы дыснееўскай «Галаваломкі», з якімі мы пагуляем, пажартуем і павесялімся. Ну і паміж справай паспрабуем разабрацца ў тым, што робіцца ў нашых галовах.

# Архітэктура_пачуццяў

Розныя тэхнікі і матэрыялы ў калажы пачуццяў з майстэрні Spey Zyamli. Зможам сабраць па-мастацку самыя неверагодныя элементы ў адзінае цэлае, абапіраючыся на пачуццёвы вопыт.

 

Новы корпус. 4 зала сучаснага мастацтва

# азарт

Імкніся да перамогі, уключай логіку і ўважлівасць, бо тут самыя займальныя настольныя гульні!

# xарадзейнасць

Цёмнае на светлым, светлае на цёмным, плямы, лініі, фактуры ... натхніся
пясочнай анімацыяй і ствары сваю чароўную карціну на шкле!

# пачуццёвасць

 Здымкі, якія спыняць час і захаваюць яго ў адным імгненні.

 

 ПАРТНЁРЫ АКЦЫІ:

Замежнае ўнітарнае прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані”

ТАА “Апалон Аппс”

Магазін “Афістон маркет”

Карта Payokay ад МТБанка

LG Electronics Belarus

Интэрнэт-правайдар FlyNet

Друкарскі цэнтр “Фокс”

 

Квіткі ўжо ў касе музея!

Папярэдні продаж – да 17 мая: 12 бел. руб.

У дзень правядзення акцыі: 15 бел. руб. (Продаж білетаў 18 мая – да 23:15)

Нагадваем, што з картай госця НММ акцыю можна наведаць бясплатна!

 

Наведванне выставы “Сальвадор Далі” па асобнаму ўваходнаму білету ад 15 бел.руб!