Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

ГРАФІК ПРАЦЫ 18 МАЯ І КОШТ БІЛЕТАЎ. АКЦЫЯ "НОЧ МУЗЕЯЎ - 2019»

ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ!

18 мая 2019 года (субота) у сувязі з правядзеннем Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў – 2019. Шостае пачуццё” музей будзе працаваць з 19:00 да 24:00 (каса – з 18:00 да 23:15).

Білеты можна набыць загадзя ў касе музея!

Папярэдні продаж білетаў для ўсіх катэгорый грамадзян без наведвання выставы “Сальвадор Далі” – 12 бел. руб. (па 17 мая).

У дзень правядзення акцыі кошт уваходнага білета для ўсіх катэгорый грамадзян без наведвання выставы “Сальвадор Далі” – 15 бел. руб.

Кошт уваходнага білета з наведваннем выставы “Сальвадор Далі”:

дарослыя – 35 бел. руб.;

студэнты дзённай формы навучання
(пры прадастаўленні студэнцкага білета) – 32 бел. руб.;

школьнікі – 30 бел. руб.;

пенсіянеры, інваліды 3-й групы пры
прадастаўленні адпаведнага дакумента – 30 бел. руб.

 

Наведванне выставы “Сальвадор Далі” 18 мая без набыцця білета на акцыю “Ноч музеяў – 2019.
Шостае пачуццё” не прадугледжана.

 ***

Толькі ў дзень правядзення акцыі “Ноч музеяў – 2019”, набыўшы білет у музей, можна атрымаць падарунак! Кожны соты ўладальнік білета атрымае каталог выставы “Сальвадор Далі”! Квіток, што выйграў, са спецыяльным стыкерам прад’явіце супрацоўніку на кантролі і атрымайце свой падарунак.