Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Анлайн-праект "Museum backstage"

18 мая 2020 года Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы “Альфа Радыё” прадставіць новы анлайн-праект Museum backstage, прымеркаваны да Міжнароднага дня музеяў. У прамым эфіры Мастацкі ўпершыню пакажа тое, што немагчыма ўбачыць пры наведванні экспазіцыі.

Запрашаем пазнаёміцца з тым, як уладкаваны фонды музея і рэстаўрацыйныя майстэрні, як праводзяцца фізіка-хімічныя даследаванні і атрыбуцыя прадметаў.

Мы будзем весці трансляцыю з самага сэрца музея і высветлім:

-       хто такі захавальнік і чаму музей не можа без яго абысціся;

-       адкуль у музеі дакладныя копіі шэдэўраў сусветнага мастацтва і дзе яны захоўваюцца;

-       што такое кніга паступленняў і хто яе вядзе;

-       чым кансервацыя адрозніваецца ад рэстаўрацыі, як у мастацкім музеі апынулася калекцыя зброі;

-       чаму працэс даследавання прадметаў падобны на дэтэктыўную гісторыю і навошта ў музеі існуе сектар фізіка-хімічных даследаванняў.

Таксама навуковыя супрацоўнікі прадставяць некаторыя ўнікальныя творы, якія вы ніколі не бачылі ў нашых выставачных залах.

18 мая з 19.00  запрашаем далучыцца да трансляцыі на афіцыйнай старонцы Мастацкага ў сацыяльнай сетцы Facebook і музейным YouTube-канале, а таксама старонках “Альфа Радыё” ў Одноклассниках і Вконтакте.

 

Спасылкі на афіцыйныя старонкі ў сацыяльных сетках Мастацкага музея, дзе будзе даступнай трансляцыя:

https://www.facebook.com/NHMRB/

https://www.youtube.com/channel/UCtHtNJMr8VdnpDeklJXWV1w

Спасылкі на афіцыйныя старонкі ў сацыяльных сетках “Альфа Радыё”, дзе будзе даступнай трансляцыя:

https://ok.ru/alfaradioby

https://vk.com/alfaradioby

Даведкі па тэлефоне:  +375172202287