Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Мастацтва 35 мм. Колер сезона

Ідэальнае спатканне з мастацтвам – гэта калі цёмна, цёпла і паказваюць дыяфільмы.

Мы ўнеслідобры пункт у ваш восеньскі To-do list: прагляд дыяпазітываў у рамках праекта “Мастацтва 35 мм”. Паказ плёнкавых слайдаў з карцінамі М. Шагала, П. Пікаса, С. Далі, Г. Клімта і іншымі творамі сусветнага выяўленчага мастацтва на “вялікім экране” пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі 29 верасня з 16:30 да 18:00.

Зіхатлівы жоўты, цёплы аранжавы, высакародны гранатавы, прыродны ізумрудны і чыстая энергія колераў сезона. Падабраны аўдыярад узмоцніць патэнцыял карцін, якія загавораць на ўніверсальнай мове фарбаў у мяккім святле дыяпраектара. Дзяліцца формулай запамінальнай нядзелі будзем у выдатнай абстаноўцы пустой і цёмнай музейнай залы НММ. А значыць, у гэты дзень можна трохі парушыць музейныя правілы і ўзяць з сабой тэрмас з гарбатай.

Уваход па білеце ў музей або карце госця НММ.