Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Майстар-клас па скетчынгу (ў рамках выставы “Май Данцыг: да дня нараджэння майстра”)

6 мая а 19-й гадзіне запрашаем вас на майстар-клас па скетчынгу (ў рамках выставы “Май Данцыг: да дня нараджэння майстра”) ад неверагоднай Лізаветы Емяльянавай, таленавітага ілюстратара і выкладчыка.

Лізавета: “Сябры, будзе шмат фарбаў і амаж на карціну Мая Данцыга. Як заўсёды, абяцаю вам весялосць і новы погляд на звыклыя рэчы. Будзем практыкавацца ў акварэлі, маляваць у чыстых колерах і даведаемся, як могуць здружыцца лінія з колерам. Заадно раскажу, што такое амаж.

P.S. Раю прыйсці крыху раней, каб атрымаць асалоду ад работ Мая Вольфавіча і зарадзіцца атмасферай! Да сустрэчы ў чацвер!”

Кошт білета 16 руб.

Майстар-клас разлічаны на дарослую аўдыторыю. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па тэл.: 375 17 397 01 63.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.