Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Творчасць Фердынанда Рушчыца ў кантэксце еўрапейскай мастацкай культуры"

 

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

 запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

 

Творчасць Фердынанда Рушчыца ў кантэксце еўрапейскай мастацкай культуры

 

 

Канферэнцыя праводзіцца ў рамках святкавання 150-годдзя з дня нараджэння Ф. Рушчыца

 

Канферэнцыя адбудзецца 10–11 снежня 2020 г.

па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, 20

  

Тэмы канферэнцыі:

Мастацкая, педагагічная і грамадская дзейнасць Фердынанда Рушчыца.

Творчасць Фердынанда Рушчыца ў прасторы сучаснага мастацтва.

Атрыбуцыя, захаванне і рэстаўрацыя мастацкай спадчыны Фердынанда Рушчыца.

Мастацкая культура Еўропы другой паловы XIX – першай паловы XX ст.

 

Мовы канферэнцыі: руская, беларуская, англійская, польская

  

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (да 15 ліпеня 2020 г.)

і тэксты дакладаў (аб’ёмам не больш за 20 000 зн. у фармаце Word, да 1 жніўня 2020 г.)

з паметкай “Канферэнцыя, прысвечаная творчасці Ф. Рушчыца 2020”

накіроўваць у Аргкамітэт канферэнцыі па адрасе:

nmmrb@artmuseum.by

  

Форма заяўкі

 

Творчасць Фердынанда Рушчыца ў кантэксце еўрапейскай мастацкай культуры

 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

Вучонае званне, вучоная ступень

 

Месца працы

 

Пасада

 

Адрас (па месцы працы)

 

Тэлефон, эл. пошта

 

Назва даклада

 

Дадатковая інфармацыя

 

 

Просьба цалкам і дакладна ўказваць усе звесткі і кантактную інфармацыю для сувязі!

 

Па выніках работы форуму плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі ў зборніку. Публікацыя адабраных матэрыялаў бясплатная. Тэкст артыкула павінен быць добра вывераны, набраны ў адпаведнасці з названымі ніжэй патрабаваннямі.

Праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца ўдзельнікамі канферэнцыі за кошт накіроўваемага боку.

  

Пры афармленні дакладаў просім прытрымлівацца наступных патрабаванняў:

тэкставы рэдактар Microsoft Word, шрыфт Times New Roman (14 кегль у асноўным тэксце, 12 кегль для бібліяграфічнага спісу і зносак). У першым радзе справа паказваюцца імя і прозвішча аўтара, у дужках – горад, краіна. Назва артыкула даецца на наступным радку вялікімі літарамі, выраўноўванне – па цэнтры, тоўсты шрыфт. Асноўны тэкст размяшчаецца праз радок ад назвы.

Дакумент захоўваецца ў фармаце doc ці rtf. Палі: левае – 3 см, астатнія – 2 см; абзацны водступ – 1,25 см (не выкарыстоўваць табуляцыі і прабелы); міжрадковы інтэрвал – 1,5. Афармленне зносак: усе зноскі пастаронкавыя;

пранумараваны арабскімі лічбамі; месца ўстаноўкі знака зноскі – перад коскай або кропкай, але пасля пытальніка, клічніка, шматкроп’я.

Літаратура афармляецца ў канцы тэксту пад назвай “Спіс выкарыстанай літаратуры” ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК РБ (http://www.vak.org.by/bibliographicDescription). У тэксце літаратура пазначаецца квадратнымі дужкамі з указаннем у іх парадкавага нумара крыніцы па спісе і праз коску – нумары старонкі (старонак), напрыклад: [5, с. 115]. Крыніцы даюцца ў алфавітным парадку.

У тэкст даклада могуць быць уключаны ілюстрацыі (не больш за пяць), фармат jpg ці tif з дазволам не менш за 300 кропак на цалю. Ілюстрацыі варта дасылаць асобнымі файламі. Подпісы да ілюстрацый таксама дасылаюцца асобным спісам.

 

Па арганізацыйных пытаннях неабходна звяртацца да
вучонага сакратар
а Казловай Ірыны Віктараўны

(+375 17 327 28 55, kozlova_i@artmuseum.by)