Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Праграма канферэнцыі

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Музей «Замкавы комплекс «Мір»

 

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

«Рэстаўрацыя гісторыка-культурных каштоўнасцей: сучасны стан і перспектывы развіцця»

 

12–13 сакавіка 2019 г.

Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь,

Гродзенская вобл., г.п. Мір, Музей «Замкавы комплекс «Мір»

 

Праграма канферэнцыі

 

12 сакавіка 2019 г. г. Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, вул. Леніна, 20

9.00–10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі

10.00–10.15 Адкрыццё канферэнцыі

Прывітальнае слова: Карчэўская Наталля Уладзіміраўна, першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Рэспубліканскага рэстаўрацыйнага савета; Пракапцоў Уладзімір Іванавіч, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

10.15–12.00 Пленарнае пасяджэнне

Мадэратары: Вечар Сяргей Уладзіміравіч, намеснік генеральнага дырэктара па фондавай рабоце і рэстаўрацыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Сенвайцене Юратэ, намеснік дырэктара Літоўскага мастацкага музея, кіраўнік рэстаўрацыйнага цэнтра імя Пранаса Гудзінаса, доктар хімічных навук

Выступленні:

Вечар Сяргей Уладзіміравіч, намеснік генеральнага дырэктара па фондавай рабоце і рэстаўрацыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Стан і перспектывы развіцця музейнай рэстаўрацыі ў Рэспубліцы Беларусь

Стрэльнікава Святлана Аляксандраўна, генеральны дырэктар Нацыянальнага навукова-даследчага рэстаўрацыйнага цэнтра Украіны

Кадравае забеспячэнне, павышэнне кваліфікацыі, атэстацыя мастакоў-рэстаўратараў ва Украіне

Сенвайцене Юратэ, намеснік дырэктара Літоўскага мастацкага музея, кіраўнік рэстаўрацыйнага цэнтра імя Пранаса Гудзінаса, доктар хімічных навук

Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у Літве

Багатыроў Аляксандр Яўгенавіч, намеснік дырэктара Усерасійскага музея дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва

Спецыфіка рэстаўрацыйнай працы з прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на прыкладзе аддзела навуковай рэстаўрацыі Усерасійскага музея дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва

Шакола Інэса Мікалаеўна, педагог Расійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства імя Ільі Глазунова

Падрыхтоўка мастакоў-рэстаўратараў станковага жывапісу ў Расійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства імя Ільі Глазунова: традыцыі і інавацыі

Петрык Вольга Аляксандраўна, загадчык аддзела рэстаўрацыі твораў з тканін і скуры Нацыянальнага навукова-даследчага рэстаўрацыйнага цэнтра Украіны, мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі

Станаўленне і развіццё рэстаўрацыйнай справы ў Нацыянальным навукова-даследчым рэстаўрацыйным цэнтры Украіны

Шаура Рыгор Фёдаравіч, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктар мастацтвазнаўства, прафесар

Рэстаўрацыя прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – важная задача захавання нацыянальнай культурнай спадчыны

Іванісеня Кацярына Іванаўна, майстар вытворчага навучання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

Вырашэнне праблемы кваліфікаваных кадраў у галіне рэстаўрацыі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

 

12.00-13.00 Агляд рэстаўрацыйнай выставы Нацыянальнага мастацкага музея «Адкрыццё сапраўднага»

13.00-14.00 Перапынак на абед

14.00-19.00 Праца па секцыях

 

Секцыя 1: Рэстаўрацыя і атрыбуцыя музейных прадметаў

Мадэратары: Пракоп’ева Святлана Іванаўна, загадчык аддзела замежнага і рускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Мінжуліна Таццяна Уладзіміраўна, загадчык аддзела рэстаўрацыі твораў з тканін і скуры Нацыянальнага навукова-даследчага рэстаўрацыйнага цэнтра Украіны, мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі.

Пракоп’ева Святлана Іванаўна, загадчык аддзела замежнага і рускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Жанчына ў залацістай сукенцы: Спроба рэканструкцыі сюжэта. На правах гіпотэзы

Шпунт Аркадзь Самуілавіч, загадчык аддзела навукова-рэстаўрацыйных майстэрняў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі

Чацвёртая рэстаўрацыя партрэта Януша Радзівіла з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Чаус Эдуард Станіслававіч, старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Мастацтвазнаўчае даследаванне і пытанні рэстаўрацыі твора: Даніэль Шульц, партрэт Януша Радзівіла, каля 1652 г., са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Бажэнава Вольга Дзмітрыеўна, прафесар Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар мастацтвазнаўства

Праблема рэстаўрацыі значна пашкоджаных твораў мастацтва

Фей Яўгенія Вячаславаўна, мастак-рэстаўратар Гомельскага палацава-паркавага комплексу

Рэстаўрацыя карціны Яна Дамеля «Святы Іосіф з дзіцем»

Зіміна Марта Валер’еўна, мастак-рэстаўратар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Рэстаўрацыя абраза «Маці Божая з дзіцем» са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Лісай Юлія Уладзіміраўна, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, магістр мастацтвазнаўства

«Дзікая поўнач» Канстанціна Каровіна. Атрыбуцыя пейзажа з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Бондар Вольга Паўлаўна, мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі навукова-даследчага аддзела рэстаўрацыі твораў алейнага жывапісу Нацыянальнага навукова-даследчага рэстаўрацыйнага цэнтра Украіны

Рэстаўрацыя і атрыбуцыя партрэта Хелены Патоцкай з Радзівілаў аўтарства Майсея Ляйбоўскага

Лабко Аксана Анатольеўна, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі дабрачыннікаў Украіны, кандыдат гістарычных навук

Партрэты пэндзля Майсея (Мойшы) Ляйбоўскага (да пытання атрыбуцыі і рэстаўрацыі мастацкіх твораў з музейных збораў)

Мымрына Яўгенія Уладзіміраўна, мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі Усерасійскага мастацкага навукова-рэстаўрацыйнага цэнтра імя І.Э. Грабара

Майстэрня рэстаўрацыі графікі цэнтра Грабара: гісторыя і сучаснасць

 

16.30-17.00 Кава-брэйк

 

Дранец Юлія Віктараўна, мастак-рэстаўратар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

Рэстаўрацыя жывапіснага палатна «Фатаграфічны фон» фатографа С.У. Сіўко Заходняя Беларусь, 30-ыя гады

Мінжуліна Таццяна Уладзіміраўна, загадчык аддзела рэстаўрацыі твораў з тканін і скуры Нацыянальнага навукова-даследчага рэстаўрацыйнага цэнтра Украіны, мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі

Рэстаўрацыя паясоў слуцкага тыпу ў Нацыянальным навукова-даследчым рэстаўрацыйным цэнтры Украіны

Марозава-Сабадаш Алена Леанідаўна, мастак-рэстаўратар Нацыянальнага навукова-даследчага рэстаўрацыйнага цэнтра Украіны

Рэстаўрацыя і даследаванне ранных твораў Кацярыны Белакур

Краўчанка Алена Генадзьеўна, мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага навукова-даследчага рэстаўрацыйнага цэнтра Украіны

Невядомы Урубель са збору Горлаўскага мастацкага музея

Ісаева Кацярына Міхайлаўна, мастак-рэстаўратар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Музейная рэстаўрацыя ў Беларусі: з гісторыі станаўлення і развіцця

Грачова Кацярына Міхайлаўна, мастак-рэстаўратар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Праблематыка захавання неарыгінальнага культурна-гістарычнага слоя на жывапісе XVII-XVIII ст.: абраз «святы Рох» з калекцыі НММ РБ

 

Секцыя 2: Тэхніка-тэхналагічныя даследаванні музейных прадметаў

Мадэратары: Міцкевіч Анжаліка Георгіеўна, загадчык сектара фізіка-хімічных даследаванняў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Распопіна Вера Аляксееўна, загадчык аддзела фізіка-хімічных даследаванняў Нацыянальнага навукова-даследчага рэстаўрацыйнага цэнтра Украіны.

Міцкевіч Анжаліка Георгіеўна, загадчык сектара фізіка-хімічных даследаванняў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Вопыт і стратэгія прыродазнаўчых даследаванняў твораў мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь

Купрыянюк Алена Яўгенаўна, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея; Бачарова Вольга Станіславаўна, кандыдат юрыдычных навук, эксперт-крыміналіст, вядучы спецыяліст ТАА «Рэгула»

Даследаванні і атрыбуцыя музейных прадметаў у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі пры дапамозе прыстасавання Рэгула 4305 і мікраскопа Рэгула 4177 МК

Карытнянская Вікторыя Рыгораўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела навуковых даследаванняў Адэскага філіяла Нацыянальнага навукова-даследчага рэстаўрацыйнага цэнтра Украіны

Прадстаўнікі тыпу членістаногіх (Arthropoda) – пастаянныя насельнікі музейных сховішчаў

Распопіна Вера Аляксееўна, загадчык аддзела фізіка-хімічных даследаванняў Нацыянальнага навукова-даследчага рэстаўрацыйнага цэнтра Украіны

Правядзенне тэхніка-тэхналагічных даследаванняў у Нацыянальным навукова-даследчым рэстаўрацыйным цэнтры Украіны

Рэбрыкава Наталля Львоўна, загадчык лабараторыі біялагічных даследаванняў Дзяржаўнага навукова-даследчага інстытута рэстаўрацыі

Протэалітычная актыўнасць грунту рэстаўрыруемых ікон і спосабы яе вызначэння

Палтаран Людміла Анатольеўна, вядучы інжынер аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Складаная рэстаўрацыя дакументаў на папяровай аснове з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: тэхналогія работы з фондамі НББ

Муратава Дзіяна Анатольеўна, загадчык сектара дэзінфекцыі аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дыягностыка біяпашкоджанняў папяровых дакументаў з фондаў НББ і спосабы іх абароны

Яфіменка Любоў Аляксандраўна, загадчык сектара рэнтгенаграфічных даследаванняў і дазіметрыі Нацыянальнага навукова-даследчага рэстаўрацыйнага цэнтра Украіны

Даследаванне артэфактаў неразбуральнымі метадамі

Кульбакова Маргарыта Яўгенаўна, студэнтка факультэта рэстаўрацыі жывапісу Расійскай акадэміі жывапісу, скульптуры і дойлідства імя Ільі Глазунова

Аб выбары адгезіваў для рэстаўрацыі твораў станковага алейнага жывапісу

Сманцар Дзмітрый Уладзіміравіч, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-фондавага аддзела Музея гісторыі горада Мінска

Кансервацыя і рэстаўрацыя археалагічнай драўніны пасля працяглага захоўвання ва ўмовах некантраляванага тэмпературна-вільготнаснага рэжыму

 

16.30-17.00 Кава-брэйк

 

Жыткевіч Мар’яна Віктараўна, мастак-рэстаўратар навукова-фондавага аддзела Музея гісторыі горада Мінска

Абутак жыхароў г. Мінска XII–XVIII стст.: кансервацыя, рэстаўрацыя і захоўванне археалагічнай скуры

Пчэльнікаў Васіль Іванавіч, загадчык сектара рэстаўрацыі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Рэстаўрацыя станковага кулямёта сістэмы “Кольт-Браўнінг” узору 1895–1914 гг.

Атцецкая Наталля Леанідаўна, мастак-рэстаўратар Музея “Замкавы комплекс “Мір”

Праблемы рэстаўрацыі французскага гарсэту 1905–1907 гг. з устаўкамі з металу і кітовага вуса

Макарава Анастасія Сяргееўна, загадчык аддзела рэстаўрацыі Дзяржаўнага музейна-выставачнага цэнтра “РОСИЗО”

Кансервацыя археалагічнай знаходкі – калодзежа Мыцішчанскага водаправода XIX ст.

 

13 сакавіка 2019 г. Гродзенская вобл. г.п. Мір, Музей “Замкавы комплекс “Мір”

 

09.00 Ад’езд у Мірскі замак ад Нацыянальнага мастацкага музея

10.30-11.00 Прыбыццё ў Мірскі замак. Кава-брэйк

11.00- 13.00 Выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі

 

Секцыя 3: Рэстаўрацыя скульптуры, манументальнага жывапісу, ДПМ

 

Мадэратары: Навіцкая Вольга Васільеўна, намеснік дырэктара Музея “Замкавы комплекс “Мір”; Бузылёва Анастасія Віктараўна, выкладчык кафедры рэстаўрацыі манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Маскоўскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэміі імя С.Г. Строганава; Шумілава Хрысціна Вітальеўна, намеснік генеральнага дырэктара па рэстаўрацыі аб’ектаў культурнай спадчыны ТАА РМ “Спадчына”, рэстаўратар мастацкіх вырабаў і дэкаратыўных прадметаў

Шчадрова Вольга Вячаславаўна, асістэнт факультэта тэорыі і гісторыі мастацтва Дзяржаўнага акадэмічнага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Я. Рэпіна

Скульптурныя групы “Геракл і Антэй” і “Выкраданне Празерпіны Плутонам” ля порціка Горнага інстытута: гісторыя бытавання, даследаванні, рэстаўрацыя

Бузылёва Анастасія Віктараўна, Макрова Ксенія Генадзьеўна, выкладчыкі кафедры рэстаўрацыі манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Маскоўскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэміі імя С.Р. Строганава

Аб правядзенні кансервацыйна-рэстаўрацыйных прац на манументальным алейным жывапісе ХIХ ст. у храме Увазнясення Гасподня ва Увазнясенскім Оршыным жаночым манастыры 2016-2018 гг. ( Цвярская вобл., Калінінскі р-н, п/а Каблукова, в. Орша). Вопыт кафедры рэстаўрацыі манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Маскоўскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэміі імя С.Р. Строганава

Шафран Аксана Аляксандраўна, загадчык рэстаўрацыйных майстэрань Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

Сценапіс XII–XIX стст. Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку: пералік рэстаўрацыйных мерапрыемстваў

Коршунаў Анатоль Сяргеевіч, супрацоўнік навуковай бібліятэкі Маскоўскага архітэктурнага інстытута

Рэстаўрацыя і захаванне рухомых помнікаў з музея гістарычнага паселішча Брынь

Ціхінская Вольга Аляксандраўна, загадчык рэстаўрацыйнага аддзела Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”

Прэвентыўныя меры, прынятыя для захавання археалагічнага матэрыялу з пахавальні роду Радзівілаў у касцёле Божага Цела

Логінава Юлія Аляксееўна, саветнік кіраўніка Дэпартамента культурнай спадчыны г. Масквы, куратар рэстаўрацыі комплексу ВДНГ

Феномен ВДНГ

 

13.00-13.20 Падвядзенне вынікаў канферэнцыі

13.20-15.00 Экскурсія па замку

15.00-16.00 Абед і ад’езд удзельнікаў канферэнцыі ў Мінск