Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Кожную сераду а 19-й гадзіне з 28 верасня па 30 лістапада

28 верасня 2016 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь стартуе новы лекцыйны курс у рамках часовых музейных выстаў. На гэты раз у цэнтры ўвагі апынуцца два буйныя выставачныя праекты: «Свет нябеснага на зямлі» і «Мастацтва будызму», мэта якіх – паказ публіцы сакральнага мастацтва розных народаў.

Курс складаецца з васьмі аўтарскіх лекцый аб культурных аспектах хрысціянства і будызму. Рэлігія спрадвеку з’яўляецца адным з ключавых фактараў уплыву на спецыфіку фарміравання культурнай і нацыянальнай ідэнтычнасці і ў гістарычнай перспектыве – сур’ёзным палітычным інструментам. У ходзе лекцыйнага курса навуковыя супрацоўнікі музея раскажуць, як хрысціянства і будызм змянялі карту свету і фарміравалі грамадскі светапогляд, і як гэты працэс адбіўся на гісторыі мастацтва.

Лекцыі будуць праходзіць кожную сераду а 19-й гадзіне ў перыяд з 28 верасня па 16 лістапада.

Кошт білета на адну лекцыю – 5 руб. (дарослыя), 2.50 (школьнікі, студэнты)

 

Праграма лекцый

28.09, 19.00 – Хрысціянства як частка еўрапейскай культурнай ідэнтычнасці. Чытае Аліна Стралкоўская, мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

05.10, 19.00 – Агульныя палажэнні будызму. Чытае Мікіта Моніч, усходазнавец, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

12.10, 19.00 – Іератопія хрысціянскага храма. Чытае Дзмітрый Салодкі, загадчык навукова-асветніцкага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея РБ

19.10, 19.00 – Геаграфія і храналогія будыйскай культуры. Чытае Мікіта Моніч, усходазнавец, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

26.10, 19.00 – Хрысціянская сімволіка еўрапейскага Рэнесансу. Чытае Юлія Мішакова, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

02.11, 19.00 Будызм у тварах і абліччах. Чытае Мікіта Моніч, усходазнавец, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

08.11, 19.00 – Стылі і лакальныя традыцыі ў скульптуры і жывапісе будызму. Чытае Мікіта Моніч, усходазнавец, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

16.11, 19.00 Мастацтва добрай смерці ў каталіцкай традыцыі. Чытае Ніна Стахно, гісторык, аспірантка гістарычнага факультэта БДУ

23.11, 19.00 – Беларускі іканапіс: ад візантыйскай традыцыі да еўрапейскага культурнага кантэксту. Чытае Алена Карпенка, мастацтвазнаўца, загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея РБ

30.11, 19.00 Рэстаўрацыя беларускай іканапісі: тэорыя і практычны вопыт. Чытае Аляксандр Лагуновіч-Чарапко, рэстаўратар, супрацоўнік сектара рэстаўрацыі старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея РБ