Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Кожную сераду а 19-й гадзіне

ЛЕТНІ ЛЕКТОРЫЙ у Нацыянальным мастацкім музеі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх жадаючых наведаць серыю лекцый у рамках выставы “Рэпліка прыгожага”, якія будуць чытацца на працягу ўсяго лета, кожную сераду а 19-й гадзіне. Разам з супрацоўнікамі музея слухачы змогуць адправіцца ў падарожжа па краінах Старажытнага свету – высветліць, як жылі-існавалі багатыя на выдумкі егіпцяне, грэкі і шумеры, што змянілася з прыходам хрысціянства і якім чынам адраджала антычнасць мастацтва Рэнесансу.

“Рэпліка прыгожага” – гэта збор злепкаў артэфактаў старажытнасці, створаных у майстэрні-атэлье Луўра ў сярэдзіне XX ст. У 1976 годзе жонка вядомага мастака Фернана Лежэ Надзея Хадасевіч-Лежэ зрабіла Нацыянальнаму мастацкаму музею (тады яшчэ Дзяржаўны мастацкі музей БССР) шыкоўны падарунак. Яна прэзентавала больш за сотню поўнаразмерных копій скульптур, якія захоўваюцца ў фондах і пастаяннай экспазіцыі Луўра. Летні лекторый Нацыянальнага мастацкага – выдатная магчымасць не толькі ўбачыць шэдэўры мастацтва сусветнага значэння, не выязджаючы з Мінска, але і даведацца іх паднаготную ў фармаце займальных публічных лекцый.

Уваход па білеце ў музей (50 000 – дарослы, 25 000 – студэнты і навучэнцы школ)

Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87

ПРАГРАМА

08.06 ср

Мадам Лежэ і калекцыя старажытнасцей Нацыянальнага мастацкага музея

Чытае Надзея Усава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

16.06 чт

Сем цудаў Старажытнасці

Чытае Юлія Мишакова, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

22.06 ср

Архетыпы старажытных культур, або міфатворчасць для чайнікаў

Чытае Аліна Стралкоўская, мастацтвазнаўца,навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

29.06 ср

Культура Месапатаміі: матэрыяльнае ў жыцці шумераў

Чытае Нікіта Моніч, усходазнаўца, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

 

06.07 ср

Культура Месапатаміі: міфапаэтыка, пісьменнасць, ментальнасць

Чытае Таццяна Зайдаль, культуролаг, аспірантка кафедры культуралогіі БГУ

 

13.07 ср

Мастацтва Старажытнай Персіі

Чытае Нікіта Моніч, усходазнаўца, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

20.07 ср

Зямля спрадвечнага Птаха, ці як жыў-існаваў Старажытны Егіпет

Чытае Юлія Мишакова, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

27.07 ср

Тэагонія і касмагонія: як узнік з хаосу свет па-старажытнагрэчаску

Чытае Юлія Мишакова, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

03.08 ср

Буянства колеру і гармонія форм. Якім на самой справе было старажытнагрэчаскае мастацтва?

Чытае Юлія Мишакова, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

10.08 ср

Легенды Капіталійскага ўзгорка і наватарства старажытнарымскага мыслення

З прычыны форсмажорных абставінаў лекцыя не адбудзецца.

Просім прабачэння за нязручнасці.

Чытае Юлія Мишакова, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

17.08 ср

Старажытны Рым заваёўвае свет. Мастацтва на службе ў экспансіі

Чытае Юлія Мишакова, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

24.08 ср

З язычніцтва ў хрысціянства: змена парадыгмы мастацтва і нараджэнне сярэднявечнага духу

Чытае Аліна Стралкоўская, мастацтвазнаўца,навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

31.08 ср

Мастацтва, святасць і набожнасць у карціне свету сярэднявечнага чалавека

Чытае Дзмітры Салодкі, мастацтвазнаўца, заведуючы навукова-асветніцкім аддзелам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 

07.09 ср

Вобраз чалавека ў мастацтве Адраджэння

Чытае Алена Шапашнікава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь