Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

7.12.2016 - 11.01.2017, кожную сераду а 19-й гадзіне

Канец года – традыцыйны час падводзіць вынікі, а Нацыянальнаму мастацкаму заўсёды ёсць аб чым паведаць. У снежні стартуе чарговы лекцыйны цыкл праекта “Лекторый НММ РБ”, і на гэты раз гаворка пойдзе ні пра што іншае, як пра душу нашага музея – яго калекцыі. Ні ў якім разе не з’яўляецца навіной тое, што кожную сераду а 19-й гадзіне мы адчыняем дзверы для ўсіх жадаючых, якія хочуць даведацца крыху больш пра культуру і мастацтва розных краін і народаў, але гэта – асаблівы перадкалядны час, таму і асаблівы, каб гаварыць пра самае галоўнае.

Калекцыя Нацыянальнага мастацкага збіралася цаной доўгага часу, многіх намаганняў і складаных жыццёвых хітраспляценняў. Страціўшы ў ваенныя гады вялікую частку першапачатковай калекцыі, музей не адзін дзясятак гадоў ставіў у аснову асноў збіранне і даследаванне твораў мастацтва. Асаблівую ролю ў гэтым працэсе адыграла Алена Аладава, другі дырэктар музея і гарачы калекцыянер, якая неаднойчы ішла на авантуру, каб прывезці ў музей жамчужыны, якія мы бачым у залах сёння. Цяперашняя калекцыя музея ўключае мноства знакавых імёнаў: І. Шышкін, І. Айвазоўскі, М. Урубель, Ю. Пэн, І. Хруцкі... не кажучы ўжо аб выключных узорах беларускага авангарду 1920-х, галерэі сармацкіх партрэтаў і найбагацейшым зборы беларускага іканапісу. Пра музейныя экспедыцыі, нечаканыя падарункі з-за мяжы, пра скрытыя інтрыгі Камітэта па справах мастацтваў СНК БССР і канкурэнцыю з боку найбуйнейшых савецкіх музеяў, адным словам, пра паляванне за скарбамі раскажуць супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага ў гэтую ўтульную зімовую пару.

ПРАГРАМА

7.12.16

серада

Нацыянальны мастацкі. Пра што не раскажуць экскурсаводы

Чытае Надзея Усава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

14.12.16

серада

У пошуках старабеларускіх рэліквій

Чытае Алена Карпенка, мастацтвазнаўца, загадчык аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея РБ

21.12.16

серада

Збіраючы сучаснасць: ХХ і XХI стст. у калекцыі Мастацкага

Чытае Кацярына Ізафатава, мастацтвазнаўца, загадчык аддзела сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея РБ

28.12.16

серада

Паляванне за шэдэўрамі, ці як збіралася калекцыя рускага мастацтва

Чытае Алена Шапашнікава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

4.01.17

серада

Міфы і легенды заходнееўрапейскіх запаснікаў

Чытае Святлана Пракопева, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

11.01.17

серада

Усход: чым жыве самая экзатычная калекцыя Нацыянальнага мастацкага?

Чытае Алена Сянькевіч, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

Лекцыі чытаюцца кожную сераду а 19-й гадзіне, Малая зала

Кошт білета на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2.50 (школьнікі, студэнты)

Кошт абанемента: 20 руб. (усе лекцыі), 12 руб. (4 лекцыі)

Кошт абанемента для школьнікаў, студэнтаў, інвалідаў: 11 руб. (усе лекцыі), 7 руб. (4 лекцыі)