Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Лекторый у рамках міжнароднага выставачнага праекта «Сальвадор Далі»

 «Няхай аб Далі гавораць. На горшы выпадак, няхай гавораць добра!»
Сальвадор Далі

Аб Сальвадоры Далі вядома шмат, але яшчэ большае застаецца загадкай. Геній сюррэалізму, мастак, графік, скульптар, дызайнер і кароль эпатажу шмат казаў пра сябе, выдаваў дзённікі, пісаў мноства артыкулаў. Шматграннасць сфер яго інтарэсаў не магла не ахутаць таямніцай яго жыццё і творчасць. Сальвадор Далі ўласнымі рукамі стварыў міф пра сябе. А, як вядома, легенды – усяго толькі легенды, у якіх ісціна разбаўлена ў выдумцы.

Пастараемся развеяць міфы і раскрыць розныя грані творчасці вялікага сюррэаліста на лекцыйнай пляцоўцы Мастацкага музея, арганізаванай у рамках Міжнароднага выставачнага праекта «Сальвадор Далі».

На працягу шасці суботніх лекцый мастацтвазнаўцы і культуролагі будуць распавядаць пра асаблівасці творчасці Сальвадора Далі, яго ўплыве на сусветнае і беларускае мастацтва ХХ стагоддзя. Фатаграфія, кіно, дызайн, архітэктура і многае іншае: дзе толькі не рэалізоўваў сябе Далі!

Праграма лекторыя:

13 красавіка

Далі і фотасюррэалізм.

Лектар – Смульская Святлана Юр’еўна, дацэнт кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства.

27 красавіка

Далі і кіно.

Лектар – Шаройка Алена Мікалаеўна, дацэнт кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.

11 мая

Парадоксы і ілюзіі сюррэалістычнага дызайну Сальвадора Далі.

Лектар – Шымялевіч Ганна Генрыхаўна, дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.

25 мая

Сальвадор Далі і еўрапейская архітэктура ХХ стагоддзя.

Лектар – Карпянкова Марыя Леанідаўна, загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.

8 чэрвеня

Сюррэалізм у мастацтве Беларусі ХХ стагоддзя.

Лектар – Архіпава Вольга Анатольеўна, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

15 чэрвеня

Георгій Скрыпнічэнка: беларускі Далі.

Лектар – Усава Надзея Міхайлаўна, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

 

Уваход на лекцыі па білетах у музей або карце госця НММ.

Кошт абанемента на наведванне ўсіх лекцый – 40 руб. Пры куплі абанемента апошняя (6-я) лекцыя – бясплатна.

Абанемент на ўсех лекцыі з наведваннем выставы «Сальвадор Далі» (наведванне выставы па гэтым абанеменце магчыма ў дні правядзення лекцый) – 55 руб.

Падрабязнасці па тэлефоне: 8 (017) 327-71-63