Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Лекторый у рамках часовай выставы Лазара Хідэкеля “Нас зразумеюць праз 100 гадоў”

Нацыянальны мастацкі музей запрашае на курс лекцый у рамках часовай выставы Лазар Хідэкеля "Нас зразумеюсь праз 100 год".

 

1 сакавіка (нядзеля), 16:00

Дыялог і дыскурс: спадчына Лазара Хідэкеля

Чытаюць Рэгіна Хідэкель, доктар мастацтвазнаўства, прэзідэнт Таварыства Лазара Хідэкеля; Марк Хідэкель, доктар навук (архітэктуры), архітэктар; Раман Хідэкель, архітэктар

 

15 сакавіка (нядзеля), 16:00

Метафізічнае і рэальнае. Малевіч, Лісіцкі, Хідэкель

Хідэкель – біблейская старажытнаяўрэйская назва ракі Тыгр. Так у імені і вобразе Лазара Хідэкеля злучыліся метафізіка старажытнасці і футуралогія “архітэктуры зямной паверхні” (тэрмін К. Малевіча). Абмяркоўваецца рух ад метафізікі да рэальнасці ў тэорыі і практыцы УНОВИСа, ва ўзаемадзеянні лідэра супрэматызму Казіміра Малевіча і членаў УНОВИСа Лазара Лісіцкага і Лазара Хідэкеля.

Чытае Ігар Мікалаевіч Духан, доктар філасофскіх навук, кандыдат архітэктуры, загадчык кафедры “Мастацтва і асяродкавы дызайн” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

 

22 сакавіка (нядзеля), 16:00

Прастораўтопій

Чытае Георгій Заборскі, архітэктар і даследчык, заснавальнік крэатыўнага кластара МЕ100.

 

29 сакавіка (нядзеля), 16:00

Віцебскае народнае мастацкае вучылішча: учора і сёння

Чытае Андрэй Духоўнікаў, дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва

 

5 красавіка (нядзеля), 16:00

Супрэматызм і скульптура

Чытае Павел Вайніцкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры “Дызайн архітэктурнага асяроддзя” Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта

 

12 красавіка (нядзеля), 16:00

Супрэматычная архітэктура: ад абстрактнага да рэальнага

Малевіч у тэкстах віцебскага перыяду мэтай супрэматызму абвяшчаў светабудову, змену “ўсёй архітэктуры рэчаў зямлі”. Імкненне да гэтай мэты ўвасоблена ў архітэктонах Малевіча і “проунах” (праект сцвярджэння новага) Лісіцкага, яму блізкія пошукі Габо, праекты Іагансона, пошукі многіх творцаў эпохі. Магчыма, на іх фоне можа здацца, што задумам Хідэкеля не хапае касмічных амбіцый, але менавіта ім было наканавана ўвасобіцца ў рэальнай архітэктуры.

Чытае Святлана Смульская, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры Беларуская і сусветная мастацкая культура Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

 

Уваход па квітку або карце госця НММ РБ!