Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Цыкл лекцый "Радзівіліяна"

6 лекцый пра мінулае вялікай сям'і

Гучнае прозвішча князёў Радзівілаў даўно і трывала звязана не толькі з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, але і з культурнай спадчынай, на якой адбываецца фарміраванне ідэнтычнасці любога сучаснага беларуса. Вялікія ваяры, разважныя палітыкі, творцы і наватары, палымяныя аматары мастацтва, прататыпы разнастайных легенд і рамантычных гісторый... Радзівілы былі не проста магнатамі, яны ўвасаблялі сабой ідэалогію сарматызму і жылі ва ўсведамленні ўласнай выключнасці разам з адказнасцю за лёс родных зямель. І хоць Вялікае княства ўжо як два з лішнім стагоддзі адышло ў нябыт, а нашчадкі князёў ужо не скачуць “дзікім паляваннем” па беларускіх прасторах, “радзівіліяна” – фокус гістарычных даследаванняў, прысвечаных гэтай сям'і, – з’яўляецца адной з самых жывых і займальных галін гістарычнай навукі ў нашай краіне. Пераканацца ў гэтым на ўласным вопыце дапаможа Нацыянальны мастацкі музей і спецыяльны суботні лекторый у рамках часовай выставы “Радзівілы: лёсы краіны і роду”.

 

Праграма

04.03.2017

Субота, а 16-й гадзіне

 

Князі Радзівілы – канцлеры ВКЛ і захавальнікі дзяржаўнага архіва

Андрэй Латушкін, кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ

 

11.03.2017

Субота, а 16-й гадзіне

 

“Больш смерці, чым жыцця”: Барбара Радзівіл і яе вобразы

Андрэй Любы, кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ

 

18.03.2017

Субота, а 16-й гадзіне

Браты-сарматы. Геранім Фларыян і Міхаіл Казімір Рыбанька. Штодзённае жыццё магнатаў

Сцяпан Захаркевіч, этнолаг, кандыдат гістарычных навук, выкладчык БДУ

 

25.03.2017

Субота, а 16-й гадзіне

Радзівілы: музычныя мецэнаты, меламаны, кампазітары

Святлана Немагай, музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык БДАМ

01.04.2017

Субота, а 16-й гадзіне

Тэатр Радзівілаў: вучыць і забаўляць

Вольга Клёцкіна, гісторык, загадчык сектара міжнародных выстаў Нацыянальнага мастацкага музея РБ

08.04.2017

Субота, а 16-й гадзіне

Архітэктура і ўзбраенне Нясвіжскага замка ў XVI–XVIII стст.

Мікалай Волкаў, кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі

 

Лекцыі праходзяць кожную суботу а 16-й гадзіне. Працоўная мова: беларуская

Кошт білета на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2.50 (школьнікі, студэнты)

Кошт абанемента: 20 руб. (10 наведванняў), 12 руб. (5 наведванняў). Абанемент сапраўдны на ўсе лекцыйныя цыклы праекта «Лекторый НММ РБ».

Кошт абанемента для школьнікаў і студэнтаў: 11 руб. (10 наведванняў), 7 руб. (5 наведванняў). Абанемент сапраўдны на ўсе лекцыйныя цыклы праекта «Лекторый НММ РБ».

 

Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87