Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

з 28 кастрычніка па 25 лістапада (кожную суботу а 16-й гадзіне)

1807 год, Мінская губерня. У збяднелай дваранскай сям’і нараджаецца чалавек, чыё жыццё будзе падобным на прыгодніцкі раман і чыё імя стане сінонімам рамантыкі XIX стагоддзя. Гаворка, вядома ж, пра Напалеона Орду – мастака, музыканта і падарожніка, аўтара вялікага корпуса дакументаў аб культурнай спадчыне Рэчы Паспалітай, што адышла ў нябыт. Яго будні ўключалі музычна-паэтычныя імправізацыі з Адамам Міцкевічам, паўстанне 1831 г. (у выніку чаго прыйшлося эмігрыраваць у Францыю пад чужым імем), урокі малюнка ў П’ера Жэрара і музыкі – у Фрэдэрыка Шапэна, дырэктарства ў Італьянскай оперы і яшчэ мноства клопатаў, звязаных з геапалітыкай таго часу. У ходзе лекцыйнага цыклу гаворка пойдзе ў роўнай ступені пра самога Напалеоне Орду і пра ўплыў, які яго дзейнасць аказала на даследаванні архітэктуры, музыкі і візуальнага мастацтва. Паглыбіцца ў тэму дапамогуць гісторыкі і мастацтвазнаўцы, даследчыкі творчасці Напалеона Орды.

 

Праграма

28.10.17

Сб. а 16-й гадзіне 

  Напалеон з роду Ордаў

Валерый Пазнякоў, кандыдат гістарычных навук, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы

 

04.11.17

Сб. а 16-й гадзіне  

  Архітэктурны ваяж. Погляд з XIX     стагоддзя

Ганна Шымялевіч, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

 

11.11.17

Сб. а 16-й гадзіне  

 Орда. Мастацкі вобраз і рэстаўрацыя

Юлія Лісай, магістр мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

 18.11.17

Сб. а 16-й гадзіне 

 Вучань Шапэна, акампаніятар Міцкевіча

 Святлана Немагай, музыказнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства, выкладчык БДАМ

25.11.17

Сб. а 16-й гадзіне  

  Напалеон Орда. Толькі пра кіно

Алена Шаройка, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў

 

Музей пакідае за сабой права ўносіць змены ў праграму ў выпадку аб’ектыўнай неабходнасці.

Месца правядзення: зала выставы «Напалеон Орда. Ілюстраваная энцыклапедыя краіны»

Кошт білета на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2.50 (школьнікі, студэнты)

Кошт абанемента на 5 наведванняў: 12 руб. (дарослыя), 7 руб. (школьнікі, студэнты)

Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87