Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

01.02 - 31.05.2017

У гістарычнай перспектыве ХХ стагоддзе стаў насычаны падзеямі як ніякі іншы. Ён быў поўны грамадскіх сутыкненняў, рэвалюцый, супярэчнасцей і навацыйных ідэй. Для Заходняй Еўропы ХХ стагоддзе стала стагоддзем глабалізацыі, капіталізацыі, камадыфікацыі; для рэспублік Савецкага саюза – у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, выкликанага імі сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху.

ХХ стагоддзе стварыла добрую глебу для размовы пра трансфармацыю сацыяльных палёў, змены на палітычнай карце, узлёты і падзенні эканамічных сістэм, але не толькі пра гэта. У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна стануць мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі. Спакон веку мастацтва, нібы люстэрка, апранае ў мастацкую форму калектыўныя ўяўленні і жыва рэагуе на з’яўленне новых светапоглядных канструктаў. Індывідуалізацыя погляду, запазычанне ўсходніх матываў на Захадзе і заходніх – на Усходзе, авангард першай і другой хвалі, нараджэнне масавай культуры, метамарфоза твора мастацтва ад класічнай карціны да відэаінсталяцыі – і гэта толькі малая частка таго, што мае на ўвазе цыкл лекцый аб ХХ стагоддзі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

 

Цыкл ўяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.

Лекцыі праходзяць кожную сераду а 19-гадзіне, Малая зала

 

Кошт білета на адну лекцыю: 5 руб. (дарослыя), 2.50 (школьнікі, студэнты)

Кошт абанемента: 20 руб. (10 наведванняў), 12 руб. (5 наведванняў)

Кошт абанемента для школьнікаў і студэнтаў: 11 руб. (10 наведванняў), 7 руб. (5 наведванняў)

Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87

 

Праграма

01.02.2017

Серада а 19-й гадзіне

Індывідуалізацыя мастацкага погляду. З чаго ўсё пачыналася

Святлана Пракопева, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

 

08.02.2017

Серада а 19-й гадзіне

Падарожжа на Захад. Усходнія ўплывы на мастацтва еўрапейскага мадэрна

Мікіта Моніч, усходазнавец, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

 

15.02.2017

Серада а 19-й гадзіне

Дагнаць і перагнаць. Агляд мастацтва краін Усходу ў ХХ стагоддзі

Мікіта Моніч, усходазнавец, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

 

22.02.2017

Серада а 19-й гадзіне

Мастацтва запазычання. Пераемнасць і адмова ад традыцыі ў мастацтве ХХ стагоддзя

Вольга Кліп, мастацтвазнаўца, галерыст

01.03.2017

Серада а 19-й гадзіне

Мастакі Парыжскай школы з Беларусі

Уладзімір Шчасны, куратар, пісьменнік

08.03.2017

Серада а 19-й гадзіне

«Жаночае» мастацтва і арт-фемінізм: гісторыя, тэорыя і практыка

Таццяна Сяцко, арт-крытык, гендэрны даследчык

15.03.2017

Среда а

19-й гадзіне

Жанчына як суб’ект і аб’кт у беларускім мастацтве ХХ стагоддзя

Кацярына Ізафатава, мастацтвазнаўца, загадчык аддзела сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея РБ

 

22.03.2017

Серада а 19-й гадзіне

Недаацэненыя шэдэўры беларускага мастацтва

Надзея Усава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

 

29.03.2017

Серада а 19-й гадзіне

Міфалагізацыя лёсу мастака як складнік камерцыйнага поспеху

Надзея Усава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

 

05.04.2017

Серада а 19-й гадзіне

Метамарфозы ў мастацтве ХХ стагоддзя (частка 1): ад скульптуры да лэнд-арта

Алена Тоўсцік, мастацтвазнаўца, лектар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

 

12.04.2017

Серада а 19-й гадзіне

Метамарфозы ў мастацтве ХХ стагоддзя (частка 2): ад жывапісу да відэаінсталяцыі

Алена Тоўсцік, мастацтвазнаўца, лектар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта

 

19.04.2017

Серада а 19-й гадзіне

Куратар. Мастацтва як выказванне

Аліна Стралкоўская, мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

 

26.04.2017

Серада а 19-й гадзіне

Рынак. Мастацтва як тавар

Аліна Стралкоўская, мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

 

03.05.2017

Серада а 19-й гадзіне

Міфалогія сацрэалізму

Вольга Архіпава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

 

10.05.2017

Среда 19:00

Мастацтва вайны і перамогі

Вольга Архіпава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

 

17.05.2017

Серада а 19-й гадзіне

Нонканфармізм у беларускім мастацтве

Вольга Архіпава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ

 

31.05. 2017 (серада), а 19-й гадзіне

Без межаў. Абстрактнае мастацтва ў Беларусі Вольга Архіпава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея РБ