Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Куратарская экскурсія па часовай выставе “Рускі імпрэсіянізм”

30 лістапада а 14-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пройдзе куратарская экскурсія па часовай выставе “Рускі імпрэсіянізм”.

Аб стварэнні экспазіцыі, з'яве “Рускі імпрэсіянізм”, яго падабенствах і адрозненнях ад французскага імпрэсіянізму, пра лёсы мастакоў, якія аддалі перавагу аднаму з самых цікавых кірункаў выяўленчага мастацтва, і пра многае іншае са свету прыгожага і ўражальнага раскажа магістр мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Юлія Лісай.

Уваход па білеце ў музей і карце госця НММ.