Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Куратарскія экскурсіі па выставе “Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч”

13 і 20 лістапада а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пройдуць куратарскія экскурсіі па часовай выставе “Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч”.

Пра жыццё, творчасць, падзвіжніцкую дзейнасць вядомай беларускі ў Францыі, а таксама пра ролю Надзі Хадасевіч ў мастацтве і палітыцы ХХ стагоддзя ў рамках куратарскіх экскурсіі раскажа куратар міжнароднага выставачнага праекта “Надзя. Да 115-годдзя з дня нараджэння Надзеі Хадасевіч” Святлана Пракоп’ева.

Уваход па білеце або карце госця НММ.