Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

У Торуні ( Польшча ) пройдзе выстава малюнка натхнёная творчасцю Ф.Рушица

У 2016 г. Аддзел малюнка Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні (Польшча) у 7 раз арганізуе выставу «МАЛЯВАЦЬ».

У папярэдніх шасці выставах бралі ўдзел каля 400 маладых мастакоў з Польшчы, Славеніі, Славакіі і Літвы. У гэтым годзе выстава ўжо другі раз арганізуецца ў форме біенале і першы раз набывае шырокую міжнародную агалоску: у ёй прымуць удзел таксама студэнты мастацкіх устаноў з Мінска, Харкава, Львова і Тбілісі.

На гэты раз выстава носіць назву «МАЛЯВАЦЬ НАТУРАЛЬНА». Натхненне для такой назвы было ўзята з дзённікавых запісаў Ф. Рушчыца: «Малюю. Паказваю цені на дарожках як малюнак прыроды» (Вільня, серада, 19 мая 1920 г.). Выстава будзе праходзіць з 13 мая да 19 чэрвеня 2016 г., заяўкі на ўдзел прымаюцца да 31 сакавіка.

Афіцыйны сайт конкурсу: https://wystawarysunku.wordpress.com/