Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

ДЫЗАЙН УВАХОДНАГА БІЛЕТА-2013

Віртуальная выстаўка конкурсных работ “Дызайн уваходнага білета 2013”  

 

2 мая 2013 года былі падведзены вынікі адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2013 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».

У Мінску пры падтрымцы Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» ў 9-ы раз прайшоў адкрыты публічны конкурс «Дызайн уваходнага білета-2013 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».

Пераможцам конкурсу стала Ганна Мельнічук (білет № 36), студэнтка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Конкурс дызайну ўваходнага білета праводзіцца з 2005 года і стаў традыцыйным для Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Замежнае прыватнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» ўжо 9-ы год выступае ў якасці генеральнага партнёра гэтай творчай ініцыятывы.

«Амаль за дзесяцігадовую гісторыю конкурсу мы ўбачылі мноства яркіх, цікавых і арыгінальных работ і ад сапраўдных прафесіяналаў, і ад маладых дызайнераў, і проста ад творчых людзей. Гэты год не стаў выключэннем. Выбраць пераможцу сярод дастойных удзельнікаў было сапраўды няпроста. З другога боку, справіўшыся з гэтай складанай задачай, члены журы змаглі абектыўна ацаніць узровень творчага патэнцыялу ўдзельнікаў і відавочна пабачыць тыя культурныя тэндэнцыі, якія сёння актуальныя для маладых мастакоў, дызайнераў і аматараў, – адзначае генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў.Калі мы ў першы раз арганізоўвалі гэты конкурс, то і падумаць не маглі, што ён прыцягне столькі ўдзельнікаў, будзе праводзіцца з году ў год і стане візітнай карткай Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Аднак зараз, падводзячы своеасаблівыя вынікі, мы рады, што наш сумесны праект з «Брытыш-Амерыкан Табакка» ў Беларусі стаў адным з самых вядомых творчых конкурсаў нашай краіны, заслужана ўвайшоў у гісторыю беларускага свету мастацтва і на працягу вось ужо 9-ці гадоў адраджае традыцыі мецэнацтва».

Уладальніка Галоўнага прыза конкурсу вызначыла прафесійнае журы. Пераможца Ганна Мельнічук (білет № 36) за сваю творчую працу ўзнагароджана грашовай прэміяй, прадстаўленай генеральным партнёрам музея – Замежным прыватным прадпрыемствам «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані», у памеры 4 000 000 беларускіх рублёў.

Па традыцыі свайго пераможцу выбралі і наведвальнікі музея. Упершыню за ўсю гісторыю конкурсу «Прыз глядацкіх сімпатый» атрымалі адразу 4 удзельнікі: Аляксандр Патапаў (білет № 24), Ніна Райдан (білет № 45), Уладзіслаў Мароз (білет № 53) і Сяргей Кібак (білет № 59). Вялікая колькасць пераможцаў сведчыць аб высокай мастацкай каштоўнасці конкурсных работ і аб росце папулярнасці праекта сярод творчых людзей нашай краіны. За свае праекты кожны пераможца быў удастоены прэміі ў памеры 550 000 беларускіх рублёў (па ўмовах конкурсу, калі некалькі ўдзельнікаў набралі аднолькавую колькасць галасоў – сума прыза дзеліцца паміж імі пароўну).

Між іншым, у конкурсе ўдзельнічалі людзі самых розных узростаў: ад 1949 года нараджэння да 1995-га. Геаграфія конкурсных работ ахапіла Мінск, Віцебск, Гродна, Гомель, Магілёў, Брэст, Маладзечна, Дзяржынск, Слуцк, Нясвіж.

Сярод канкурсантаў-2013 былі і пастаянныя ўдзельнікі, напрыклад, біёлаг з Гродна Дзмітрый Гупянец. У 2008 годзе яго праца з выявай фасада Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і інтэр’ера новага корпуса Музея была ўдастоена прыза глядацкіх сімпатый. Дарэчы, Ганна Мельнічук – уладальніца Галоўнага прыза бягучага года – у 2012 годзе таксама была ўдзельніцай конкурсу і ўдастоена спецыяльнага прыза дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь за працу з адлюстраваннем слуцкага пояса.

Таксама ў гэтым годзе ўпершыню генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў не змог аддаць перавагу аднаму праекту і прыняў рашэнне ўручыць свой прыз адразу двум таленавітым удзельнікам – Валерыю Маніну (білет № 15) і Уладзіславу Марозу (білет № 52).

Сняжана Спрынджук, начальнік аддзела па карпаратыўных сувязях Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані»: «У 2005 годзе наша кампанія стала генеральным партнёрам аднаго з галоўных музеяў краіны. Для «Брытыш-Амерыкан Табакка» ў Беларусі конкурс «Дызайн уваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» з’яўляецца асаблівым праектам у многіх адносінах. Мы шчыра лічым, што любы жадаючы павінен мець магчымасць прапанаваць свае ідэі, стварыць сваё бачанне ўваходнага білета Музея. Важнасць і патрэбнасць конкурсу пераацаніць складана: ён культурны – развівае кожнага творчага чалавека, адукацыйны – дае магчымасць пачуць незалежную ацэнку сваёй творчасці з боку прафесійнага журы, сацыяльны – прадугледжвае грашовыя прэміі найбольш таленавітым удзельнікам. Адзін з нязменных прыярытэтаў «Брытыш-Амерыкан Табакка» ў Беларусі – падтрымка людзей, якія ўвесь час імкнуцца да ўдасканалення, развіцця творчага патэнцыялу і стварэння сапраўдных шэдэўраў».

У гэтым годзе ў адкрытым публічным конкурсе «Дызайн ўваходнага білета-2013 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» прыняло ўдзел 29 чалавек. На суд журы было прадстаўлена 62 працы.

 ДАВЕДАЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: 

 Склад журы адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2013 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь»: 

Пракапцоў Уладзімір Іванавіч, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, старшыня журы;

Спрынджук Сняжана Васільеўна, начальнік аддзела па карпаратыўных сувязях Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані»;

Баразна Міхаіл Рыгоравіч, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт;

Каламіец Валянцін Іванавіч, загадчык кафедры прамысловага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук;

Саркісаў Сяргей Уладзіміравіч, графік, дызайнер, член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз дызайнераў»;

Семянько Вячаслаў Якаўлевіч, дацэнт кафедры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;

Скварцова Ірына Мікалаеўна, загадчыца аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства;

Усава Надзея Міхайлаўна, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;

Чарнышоў Алег Віктаравіч, дызайнер, член савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз дызайнераў», член Міжнароднай асацыяцыі «Саюз дызайнераў», кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

 

ПАЛАЖЭННЕ АБ АДКРЫТЫМ ПУБЛІЧНЫМ КОНКУРСЕ

«ДЫЗАЙН УВАХОДНАГА БІЛЕТА-2013

У НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» 

 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Арганізатар) пры падтрымцы Генеральнага партнёра Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» праводзіць адкрыты публічны конкурс «Дызайн уваходнага білета-2013 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».

Удзельнікі конкурсу: дызайнеры, мастакі, студэнты, усе жадаючыя, якія дасягнулі 18 гадоў.

Тэрмін і месца падачы конкурсных работ: з 11 сакавіка па 21 красавіка 2013 года (з 10.00 да 17.00, акрамя аўторка і суботы) па адрасе: вул. Леніна, 20, пакой 5, загадчыку сектара арганізацыйна-масавай дзейнасці Карнейка А.А.

Форма і парадак падачы: Арганізатару прадастаўляецца раздрукаваны ў колеры праект білета на папяровым носьбіце (фотапапера) фармату А4 (вонкавы і адваротны бакі на адным аркушы, белы фон) і электронная версія праекта (абавязкова запісаная на CD-дыск) у фарматах: JPG (абавязкова), а таксама ў адным з 3-х фарматаў на выбар: PSD, CDR (з захаваннем у 13-й версіі або больш ранняй), AI.

Удзельнік запаўняе анкету, прапанаваную Арганізатарам, дзе ўказваюцца, у прыватнасці, пашпартныя даныя, поўны адрас месца жыхарства, кантактны тэлефон, электронны адрас, кваліфікацыя па дыплому (напрыклад, дызайнер), а таксама дагавор аб перадачы невыключных правоў на выкарыстанне твора (у 2-х экзэмплярах – адзін для ўдзельніка, іншы для Арганізатара). Увага! Удзельнік, конкурсная праца якога прызнаецца членамі журы пераможцам, заключае з Арганізатарам дагавор аб перадачы выключных правоў на выкарыстанне твора (у 2-х экзэмплярах - адзін для ўдзельніка, другі для Арганізатара); пры гэтым дагавор аб перадачы невыключных правоў на выкарыстанне твора (у 2-х экзэмплярах - адзін для ўдзельніка, другі для Арганізатара), заключаны раней, скасуецца.

Названыя матэрыялы падаюцца асабіста ўдзельнікам у папяровым канверце фармату А4, на якім пазначана толькі назва конкурсу, канверт не запячатваецца, і даныя аб удзельніку на канверце не ўказваюцца.

Анкету (№ анкеты і № удзельніка запаўняць не трэба!) і дагавор (№ дагавора і дату запаўняць не трэба!), а таксама лагатып Установы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» і лагатып Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» ў фармаце CDR можна спампаваць тут. Увага! Фон лагатыпаў не змяняць!

Праекты ўдзельнікаў конкурсу будуць размешчаны на сайце музея: www.artmuseum.by.

Крытэрыі ацэнкі работ:

  • арыгінальнасць і навізна;
  • мастацкая каштоўнасць;
  • адпаведнасць мэтам, указаным у конкурсе;
  • адпаведнасць маральна-этычным нормам.

Тэхнічныя патрабаванні да дызайну білета:

Уваходны білет у Нацыянальны мастацкі музей павінен з’яўляцца творам малой графікі, які ўключае ў сябе вобразную і інфармацыйную часткі. Вонкавы бок білета павінен ствараць запамінальны лаканічны вобраз музея (дапускаюцца фатаграфічныя і графічныя выявы будынка, яго інтэр’ераў, твораў з пастаяннай экспазіцыі музея і інш.) з поўнай назвай музея – шрыфтавой кампазіцыяй «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» (і яго лагатыпам) на беларускай і англійскай мовах і лагатыпам Генеральнага партнёра музея Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані». Таксама вонкавы бок павінен утрымліваць інфармацыю пра час працы музея, кантактныя тэлефоны, адрас.

Памер білета: 70 х 140 мм з паласой кантролю (слова «кантроль» павінна быць зазначана на беларускай і англійскай мовах) справа (лінія перфарацыі абавязковая) шырынёй 20 мм з подпісамі на беларускай і (або) англійскай мовах.

Адваротны бок білета павінен утрымліваць інфармацыю пра філіялы з указаннем іх адрасоў і кантактных тэлефонаў. Уся змяняльная частка інфармацыі будзе ўводзіцца на камп’ютары касавага апарата музея чорным шрыфтам, таму адваротны бок білета павінен быць больш светлым за вонкавы.

ВОНКАВЫ БОК БІЛЕТА 

Абавязковыя надпісы:

 НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

The NATIONAL ART MUSEUM of The REPUBLIC of BELARUS

Мінск, вул. Леніна, 20. Штодзённа, акрамя аўторка, з 11.00 да 19.00 (каса з 11.00 да 18.30)

Lenin str., 20, Minsk. Open from 11 a.m. to 7 p.m., closed on Tuesday (the ticket office is open from 11 a.m. to 6.30 p.m.)

Тэл./ Tel.: (8 017) 327 71 63

www.artmuseum.by

e-mail: nmmrb@bk.ru

 

Па лініі перфарацыі:

КАНТРОЛЬ

CONTROL

 АДВАРОТНЫ БОК БІЛЕТА

Абавязковыя надпісы: 

 Філіялы:

Музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.»

220030, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А.

тэл. (8 017) 227 88 78

 

Музей беларускага народнага мастацтва

223054, Мінская вобл., Мінскі р-н, п/а Астрашыцкі Гарадок, с/к «Раўбічы»

тэл. (8 017) 507 44 68

 

Па лініі перфарацыі:

КАНТРОЛЬ

CONTROL

 

Прызы і падвядзенне вынікаў работы

Арганізатар зацвярджае два прызы: Галоўны прыз і Прыз глядацкіх сімпатый.

Галоўны прыз: 4 мільёны беларускіх рублёў. Ацэнка работ адбудзецца ў перыяд з 24 па 28 красавіка 2013 г. Пераможцу на Галоўны прыз вызначаюць члены журы, якія індывідуальна ацэньваюць кожную з работ па дзесяцібальнай сістэме. Пераможцам прызнаецца ўдзельнік конкурсу, работа якога набрала найбольшую колькасць балаў. У тым выпадку, калі найбольшая колькасць балаў будзе адначасова набрана некалькімі ўдзельнікамі, пераможцу з іх вызначае журы шляхам адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Пры роўнасці галасоў вырашальным з’яўляецца голас старшыні.

Прыз глядацкіх сімпатый: 2,2 мільёны беларускіх рублёў. З 25 па 28 красавіка 2013 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (па адрасе: вул. Леніна, 20) будуць дэманстравацца работы ўсіх удзельнікаў конкурсу на спецыяльнай выстаўцы. Кожны наведвальнік выстаўкі мае права прыняць удзел у галасаванні на прыз глядацкіх сімпатый. Для гэтага наведвальнік выстаўкі павінен апусціць у спецыяльна прызначаную для гэтага скрыню чэк–дадатак да ўваходнага білета з нумарам работы, якая яму больш за ўсё спадабалася. Пераможцам прызнаецца ўдзельнік, які набраў найбольшую колькасць галасоў. Калі некалькі ўдзельнікаў атрымалі аднолькавую найбольшую колькасць галасоў, то прыз у роўнай меры дзеліцца на кожнага з іх.

Падлік галасоў. Падлік галасоў ажыццяўляе падліковая камісія па падвядзенню вынікаў галасавання адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2013 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь», якая дзейнічае на падставе загада генеральнага дырэктара ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» № 32 от 28.02.2013 г., у перыяд з 29 па 30 красавіка 2013 г.

Рашэнне па выбару пераможцаў афармляецца пратаколам пасяджэння падліковай камісіі па падвядзенню вынікаў галасавання адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2013 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».

Тэрміны і парадак аб’явы вынікаў конкурсу. 2 мая 2013 г. а 17-й гадзіне ў памяшканні музея адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой журы аб’явіць аб выніках конкурсу. На прэс-канферэнцыі маюць права прысутнічаць як удзельнікі конкурсу, так і іншыя асобы, у тым ліку прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Пераможцам таксама асабіста паведамляюць пра вынікі конкурсу прадстаўнікі Арганізатара.

Парадак выдачы прызоў. На падставе пратакола пасяджэння падліковай камісіі па падвядзенню вынікаў галасавання адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2013 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» Арганізатар выдае загад аб выплаце прыза пераможцам адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2013 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».

Прызы выплачваются Арганізатарам з дапамогай пераводу грашовай узнагароды на бягучы рахунак пераможцы на падставе загада аб выплаце прыза пераможцам адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2013 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».

Дадатковыя ўмовы конкурсу

  • Працы, не удастоеныя ўзнагароды, удзельнікам конкурсу не вяртаюцца.
  • Прафесійная падрыхтоўка файла да друку афсетным спосабам цалкам ускладаецца на пераможцу конкурсу.
    • Білет абранага дызайну будзе дзейнічаць на працягу неабходнага тэрміну рэалізацыі надрукаванага тыражу.
  • На час конкурсу яго ўдзельнікам дазволена бясплатнае фатаграфаванне інтэр’ераў музея і карцін пастаяннай экспазіцыі.

Журы конкурсу:

Пракапцоў Уладзімір Іванавіч, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, старшыня журы

Спрынджук Сняжана Васільеўна, начальнік аддзела па карпаратыўных сувязях Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані»

Баразна Міхаіл Рыгоравіч, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства

Каламіец Валянцін Іванавіч, загадчык кафедры прамысловага дызайну факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

Саркісаў Сяргей Уладзіміравіч, графік, дызайнер, член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз дызайнераў»

Семянько Вячаслаў Якаўлевіч, дацэнт кафедры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

Скварцова Ірына Мікалаеўна, загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства

Талбузін Леў Іванавіч, дацэнт кафедры прамысловага дызайну факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

Усава Надзея Міхайлаўна, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Чарнышоў Алег Віктаравіч, дызайнер, член савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз дызайнераў», член Міжнароднай асацыяцыі «Саюз дызайнераў», дацэнт, кандыдат філасофскіх навук