Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Дызайн уваходнага билета-2012

 

ПАЛАЖЭННЕ АБ АДКРЫТЫМ КОНКУРСЕ

«ДЫЗАЙНУ ЎВАХОДНАГА БІЛЕТА2012 

У НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» 

 

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Арганізатар) пры падтрымцы Генеральнага партнёра Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» праводзіць адкрыты публічны конкурс «Дызайн уваходнага білета-2012 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».

Удзельнікі конкурсу: дызайнеры, мастакі, студэнты, усе жадаючыя, якія дасягнулі 18 гадоў.

Тэрмін і месца падачы конкурсных работ: з 7 сакавіка па 19 красавіка 2012 года па адрасе: вул. Леніна, 20, пакой 5, малодшаму навуковаму супрацоўніку Карнейка А.А.

Форма і парадак падачы: Арганізатару прадастаўляецца раздрукаваны ў колеры праект білета на папяровым носьбіце і электронная версія праекта ў фарматах: JPG (абавязкова), а таксама ў адным з 3-х фарматаў на выбар: PSD, CDR (з захаваннем у 13-й версіі або больш ранняй), AI.

Названыя матэрыялы падаюцца асабіста ўдзельнікам у канверце, на якім пазначана назва конкурсу. Падчас падачы матэрыялаў удзельнік запаўняе анкету, прапанаваную Арганізатарам, дзе ўказваюцца, у прыватнасці, пашпартныя даныя, поўны адрас месца жыхарства, кантактны тэлефон, электронны адрас.

Праекты ўдзельнікаў конкурсу будуць размешчаны на сайце музея: www.artmuseum.by.

Крытэрыі ацэнкі работ:

  • арыгінальнасць і навізна;
  • мастацкая каштоўнасць;
  • адпаведнасць мэтам, указаным у конкурсе;
  • адпаведнасць маральна-этычным нормам.

Тэхнічныя патрабаванні да дызайну білета:

Уваходны білет у Нацыянальны мастацкі музей павінен з’яўляцца творам малой графікі, які ўключае ў сябе вобразную і інфармацыйную часткі. Вонкавы бок білета павінен ствараць запамінальны лаканічны вобраз музея (дапускаюцца фатаграфічныя і графічныя выявы будынка, яго інтэр’ераў, твораў з пастаяннай экспазіцыі музея і інш.) з поўнай назвай музея – шрыфтавой кампазіцыяй «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» (і яго лагатыпам) на беларускай і англійскай мовах і лагатыпам Генеральнага партнёра музея Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані». Таксама вонкавы бок павінен утрымліваць інфармацыю пра час працы музея, кантактныя тэлефоны, адрас.

Лагатып Установы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь» і лагатып Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» ў фармаце CDR можна атрымаць праз пісьмо на e-mail nmmrb_anad@bk.ru.

Памер білета: 70 х 140 мм з паласой кантролю (слова «кантроль» павінна быць зазначана на беларускай і англійскай мовах) справа (лінія перфарацыі абавязковая) шырынёй 20 мм з подпісамі на беларускай і англійскай мовах.

Адваротны бок білета павінен утрымліваць інфармацыю пра філіялы з указаннем іх адрасоў і кантактных тэлефонаў. Уся змяняльная частка інфармацыі будзе ўводзіцца на камп’ютары касавага апарата дыспетчарам музея чорным шрыфтам, таму адваротны бок білета павінен быць больш светлым за вонкавы.

 

ВОНКАВЫ БОК БІЛЕТА 

Абавязковыя надпісы:

 

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

The NATIONAL ART MUSEUM OF THE REPUBLIC OF BELARUS

Мінск, вул. Леніна, 20. Працуе з 11.00 да 19.00, акрамя аўторка

Lenin str., 20, Minsk. Open from 11 a.m. to 7 p.m., except Tuesday

Тэл./ Tel.: (8 017) 327 71 63

www.artmuseum.by

e-mail: nmmrb_anad@bk.ru

 

Па лініі перфарацыі:

КАНТРОЛЬ

CONTROL

АДВАРОТНЫ БОК БІЛЕТА

Абавязковыя надпісы:

Філіялы:

Музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.»

220030, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33А.

тэл. (8 017) 327 88 78

 

Музей беларускага народнага мастацтва

223054, Мінская вобл., Мінскі р-н, п/а Астрашыцкі Гарадок, с/к «Раўбічы»

тэл. (8 017) 507 44 68

 

Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі

212030, г. Магілёў, вул. Ленінская, 37

тэл. (8 0222) 22 48 87

 

Па лініі перфарацыі:

КАНТРОЛЬ

CONTROL

 

Прызы і падвядзенне вынікаў работы

Арганізатар зацвярджае два прызы: Галоўны прыз і Прыз глядацкіх сімпатый.

Галоўны прыз: 3,5 мільёны беларускіх рублёў. Ацэнка работ адбудзецца ў перыяд з 23 па 27 красавіка 2012 г. Пераможцу на Галоўны прыз вызначаюць члены журы, якія індывідуальна ацэньваюць кожную з работ па дзесяцібальнай сістэме. Пераможцам прызнаецца ўдзельнік конкурсу, работа якога набрала найбольшую колькасць балаў. У тым выпадку, калі найбольшая колькасць балаў будзе адначасова набрана некалькімі ўдзельнікамі, пераможцу з іх вызначае журы шляхам адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Пры роўнасці галасоў вырашальным з’яўляецца голас старшыні.

Прыз глядацкіх сімпатый: 1,3 мільёна беларускіх рублёў. З 23 па 29 красавіка 2012 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (па адрасе: вул. Леніна, 20) будуць дэманстравацца работы ўсіх удзельнікаў конкурсу на спецыяльнай выстаўцы. Кожны наведвальнік выстаўкі мае права прыняць удзел у галасаванні на прыз глядацкіх сімпатый. Для гэтага наведвальнік выстаўкі павінен апусціць у спецыяльна прызначаную для гэтага скрыню чэк – дадатак да ўваходнага білета з нумарам работы, якая яму больш за ўсё спадабалася.  Пераможцам прызнаецца ўдзельнік, які набраў найбольшую колькасць галасоў. Калі некалькі ўдзельнікаў атрымалі аднолькавую найбольшую колькасць галасоў, то прыз у роўнай меры дзеліцца на кожнага з іх.

Тэрміны і парадак аб’явы вынікаў конкурсу

2 мая 2012 г. а 17-гадзіне ў памяшканні музея адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой журы аб’явіць аб выніках конкурсу. На прэс-канферэнцыі маюць права прысутнічаць як удзельнікі конкурсу, так і іншыя асобы, у тым ліку прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Пераможцам таксама асабіста паведамляюць пра вынікі конкурсу прадстаўнікі Арганізатара.

Падлік галасоў:

Падлік галасоў ажыццяўляе падліковая камісія па падвядзенню вынікаў галасавання адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2012 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь», якая дзейнічае на падставе загада дырэктара ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь», у перыяд з 27 красавіка па 1 мая 2012 г.

Рашэнне па выбары пераможцаў афармляецца пратаколам пасяджэння падліковай камісіі па падвядзенню вынікаў галасавання адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2012 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».

Парадак выдачы прызоў:

На падставе пратакола пасяджэння падліковай камісіі па падвядзенню вынікаў галасавання адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2012 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь». Арганізатар выдае загад аб выплаце прыза пераможцам адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2012 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».

Прызы выплачваются Арганізатарам з дапамогай пераводу грашовай узнагароды на бягучы рахунак пераможцы на падставе загада аб выплаце прыза пераможцам адкрытага публічнага конкурсу «Дызайн уваходнага білета-2012 у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».

Дадатковыя ўмовы конкурсу

  • Працы, не удастоеныя ўзнагароды, удзельнікам конкурсу не вяртаюцца.
  • Прафесійная падрыхтоўка файла да друку афсетным спосабам цалкам ускладаецца на пераможцу конкурсу.
    • Білет абранага дызайну будзе дзейнічаць на працягу неабходнага тэрміну рэалізацыі надрукаванага тыражу.
  • На час конкурсу яго ўдзельнікам дазволена бясплатнае фатаграфаванне інтэр’ераў музея і карцін пастаяннай экспазіцыі.

Журы конкурсу:

Пракапцоў Уладзімір Іванавіч, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства, старшыня журы;

Буры Сяргей Мікалаевіч, начальнік аддзела па карпаратыўных сувязях Замежнага прыватнага прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані»;

Баразна Міхаіл Рыгоравіч, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства;

Семянько Вячаслаў Якаўлевіч, загадчык кафедры графічнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дацэнт;

Скварцова Ірына Мікалаеўна, загадчык аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства;

Сурскі Дзмітрый Алегавіч, дызайнер, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз дызайнераў»;

Талбузін Леў Іванавіч, дацэнт кафедры прамысловага дызайну факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;

Усава Надзея Міхайлаўна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;

Чарнышоў Алег Віктаравіч, дызайнер, член савета грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз дызайнераў”, член Міжнароднай асацыяцыі “Саюз дызайнераў”, дацэнт, кандыдат філасофскіх навук.