Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Конкурс уваходнага квітка 2008

Ужо чацвёрты раз Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы генеральнага партнёра ЗП «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані» праводзіў адкрыты конкурс дызайну ўваходнага білета. 7 мая 2008 года былі падведзены конкурсу, у якім прынялі ўдзел 26 чалавек, што аддалі на суд кампетэнтнага журы 57 работ.

У выніку шчаслівым уладальнікам галоўнага прыза – 1000000 беларускіх – стала дызайнер Святлана Заскевіч.

Прыз сімпатый гледачоў – 200000 беларускіх – атрымаў жыхар Гродна Дзмітрый Гупянец, аспірант Інстытута фармакалогіі НАН Б.

Акрамя таго, дырэктар музея Уладзімір Іванавіч Пракапцоў падтрымаў спецыяльным прызам – альбомам «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мастацтва 1920–1950-х гадоў» – праект уваходнага білета, яму найбольш спадабаўся. Яго атрымаў мінчанін Аляксандр Аляксандраў.

Нечаканым у конкурсе гэтага года стаў удзел дзяцей – вучняў 3 класа СШ № 189. Яны прыслалі малюнкі, дзе паказалі, як, на думку, павінен выглядаць уваходны білет галоўнага музея краіны. Нягледзячы на тое, што работы па-за конкурсам, кожнае дзіця атрымала памятны падарунак – CD-дыск «Мир детства в русском изобразительном искусстве XVIII – начала XX века».