Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Ірэна Катвіцкая «Ethno Fantasia II». Архаічныя беларускія спевы & contemporary music

23 сакавіка а 20-й гадзіне запрашаем наведаць Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Канцэртная праграма “Ethno Fantasia II” фолк-спявачкі, кампазітара, піяністкі, выкладчыка, этнамузыколага Ірэны Катвіцкай.

Як прадстаўнік фолк-сцэны Ірэна Катвіцкая добра вядомабеларускай і еўрапейскай публіцы па праекце Казалпін/Kazalpin (Швейцарыя – Беларусь) і актыўнай гастрольнай дзейнасці ў Германіі, Швецыі, Польшчы, Балгарыі, Украіне, Нарвегіі, Літве, Швейцарыі, Расіі, Італіі і Беларусі. Журналісты і слухачы называюць яе беларускай Цэзарыяй Эвора і параўноўваюць з Лізай Джэрард.

Інтэрпрэтатар аўтэнтычнага фальклору і аўтар уласных твораў, спявачка смела дэманструе багатую палітру стылявых інтарэсаў у творчых праектах Akana trio, групы Warsoba і дуэта Agata.

У новай канцэртнай праграме «Ethno fantasia II» уважлівыя слухачы знойдуць элементы мінімалізму і symphonic jazz, раяль у традыцыях эпохі постмадэрну і вакал, насычаны этнічнымі фарбамі старажытнага мастацтва і магіяй забытых дыялектаў.

Свабодны палёт «Этна-Фантазіі» вядзе праз смак эксперыменту да поўнай гармоніі, калі архаічныя беларускія напевы і сontemporary аrt ствараюць адзіную прастору.

Кошт уваходнага білета 10 руб.

Ажыццяўляецца папярэдні продаж білетаў у касе музея.

Даведачную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах (017) 327-71-63, (029) 342-66-30.

 

Сольны альбом беларускай спявачкі і піяністкі Ірэны Катвіцкай выклікае досыць эмацыянальныя ацэнкі музычных крытыкаў:

«Калі б раптам у Торы Амас знайшліся беларускія карані, яна магла б запісаць падобны альбом…»

Сяргей Будкін

Tuzinfm.by

«Таких фолк-альбомов у нас еще не было – предельно минималистичное сочетание народной песни с неоклассикой. Теплота аутентичного вокала и строгая эстетика черно-белых клавиш одного-единственного фортепиано».

Зміцер Безкаравайны

Experty.by

«Ирэна сделала все красиво, ярко, насыщенно и богато, хоть и тонко, осторожно, доступно, душевно, воздушно. Кислорода с озоном в данной работе и завались, и ровно столько, чтобы не захлебнуться, не опьянеть. Голова кружится, но контроль еще не потерян».

Алег Клімаў,

«Лепшы журналіст» (музычны крытык) Нацыянальнай музычнай прэміі 2011 года

«Органика у этого симбиоза, придуманного Котвицкой, потрясающая. В каком-то смысле это вполне продолжение традиций «Могучей кучки» или того же Шостаковича, вплетавших народные мелодии в самые серьезные свои произведения… Возможно, перед нами – лучший альбом этно-музыки в нынешнем году, предназначенный для исполнения в академических залах, где этно-музыки отчаянно не хватает, и адресованный весьма просвещенным ценителям».

Гуру КЕН

NEWSmusic.ru

«Ирэна Котвицкая этим своим альбомом на самом деле «приподняла» белорусское этно на уровень интернационального авангардного представления о роли мирового фольклора в развитии музыкального искусства вообще».

Яўген Даўгіх,

рэдактар і вядучы музычных праектаў TUT.BY

“Гэты канцэрт – маё шчырае выказванне накшталт прыватнага творчага дзённіка, у якім я маю магчымасць паказаць уласную прастору славянской жанчыны, месца, дзе адначасова жывуць традыцыі продкаў і мае каханыя людзі.

Жадаю маім слухачам цікавай вандроўкі ў сусвет асабістай гармоніі на мяжы інтуітыўнага і рацыянальнага”. Ірэна Катвіцкая

www.irenakotvitskaya.by