Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Аладаўскія чытанні 2019. Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі

XVII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аладаўскія чытанні–2019» прымеркавана да 80-годдзя з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Асноўная мэта канферэнцыі заключаецца ва ўвядзенні ў навуковы абарот вынікаў найноўшых даследаванняў беларускага і сусветнага мастацтва, камплектавання калекцый музея, а таксама матэрыялаў, якія адносяцца да сучаснай музейнай практыкі (музейная педагогіка, інтэрактыўныя праграмы, выставачныя праекты).

Сферу асобай цікавасці ўяўляе вывучэнне музейных збораў Беларусі: для спецыялістаў і аматараў мастацтва яны ў большай ці меншай ступені застаюцца ўсё яшчэ «terra incognita».

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца мастацтвазнаўцы, музеязнаўцы, гісторыкі, рэстаўратары, культуролагі і прадстаўнікі сумежных дысцыплін, якія разглядаюць магчымасць інфармаваць грамадскасць пра свае прафесійныя напрацоўкі.

Фармат удзелу: даклад або прэзентацыя рэалізаванага праекта (рэгламент – да 15 хвілін).

Даклады канферэнцыі плануецца апублікаваць у зборніку «Паведамленні нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь», які выходзіць на беларускай і рускай мовах.

 

Секцыі

Калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь: гісторыя фарміравання, новыя паступленні, атрыбуцыя музейных прадметаў

Кола пытанняў: сістэматызацыя і каталагізацыя калекцый, атрыбуцыя, экспертыза, рэстаўрацыя, кампаратыўнае мастацтвазнаўства.

Музей і наведвальнік у XXI стагоддзі: стратэгіі камунікацыі

Кола пытанняў: інавацыйныя формы работы з наведвальнікам, інклюзіўныя праекты, музейная навігацыя, прыярытэты музейнага маркетынгу, экспазіцыйна-выставачная дзейнасць.

 

Заяўкі на ўдзел і даклады выступленняў прымаюцца аргкамітэтам да 13 мая 2019 года па электронным адрасе: aneiko@artmuseum.by

 

Заяўка павінна ўключаць наступную інфармацыю:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку;
  • вучоная ступень;
  • навуковае званне (калі ёсць);
  • месца працы з указаннем пасады / месца вучобы;
  • назва даклада / прэзентацыі праекта;
  • кантактныя тэлефоны, e-mail.

 

Даклады афармляюцца ў адпаведнасці з наступнымі патрабаваннямі:

  • аб’ём 16 000–20 000 знакаў;
  • анатацыя аб’ёмам да 100 слоў;
  • ключавыя словы;
  • шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал – 1, абзац – 1,25; палі: справа – 15 мм, злева – 30 мм, зверху і знізу – 20 мм;
  • зноскі ў квадратных дужках з указаннем нумара крыніцы ў спісе літаратуры і нумара старонкі;
  • спіс літаратуры ў алфавітным парадку;
  • загаловак вялікімі літарамі, паўтлусты, ураўнаваны па цэнтры;
  • ініцыялы, прозвішча аўтара, пасада і месца працы пад загалоўкам;
  • малюнкі (JPG, 300 dpi), подпісы асобнымі файламі; агульны аб’ём графічных дадаткаў не больш за 7 файлаў.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская

Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору і адхілення матэрыялаў, якія не адпавядаюць узроўню і тэматыцы канферэнцыі.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі аплачваюцца арганізацыямі, якія камандзіруюць.

 

Месца і час правядзення канферэнцыі:

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. Леніна, 20

23 мая 2019 года

 

Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца ў 9.30

 

Кантактная асоба: Анэйка Святлана Іванаўна, вучоны сакратар;

 тэл. +375 (17) 327 28 55