Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фестываль візуальнага мастацтва Art Is у Мастацкім

1 лютага 2020 года з 12:00 па 18:00 у Нацыянальным мастацкім музеі пройдзе першы фестываль візуальнага мастацтва Art Is.

Гэты фестываль – своеасаблівы эксперымент, спроба зафіксаваць бягучы стан беларускага мастацтва не толькі ў фармаце звыклай экспазіцыі. Мэта праекта складаецца ў адлюстраванні працэсу стварэння мастацкага твора.

Мастакі не толькі пакажуць свае працы ў прасторы Нацыянальнага мастацкага музея, але і прадэманструюць публіцы той творчы працэс, які папярэднічае з’яўленню твора. Такім чынам у наведвальнікаў будзе магчымасць пагутарыць з аўтарам, пазнаёміцца з тэхнікамі і засведчыць творчы працэс на розных этапах.

Госці фестывалю змогуць наведаць майстар-класы па графіцы, жывапісе, скульптуры, мазаіцы, ляўкасе, альтэрнатыўных тэхніках здымкі і друку фота. У рамках фестывалю таксама будуць праводзіцца адкрытыя ўрокі па малюнку, жывапісе і графіцы, на якіх кожны зможа сам паспрабаваць сябе ў той ці іншай тэхніцы і ўзяць ўласны твор на памяць.

Удзельнікі фестывалю:

ШАПАВАЛАЎ ДЗМІТРЫЙ

САЎЧАНКА ВІКТАР, БЯЛЯЎСКІ КАЦЯРЫНА

ШАПАВАЛАЎ УЛАДЗІМІР

АЛА КАНЦАДАЙЛАВА

СУХАМЛІНАЎ МІКІТА

БЯЛЬКО МІКАЛАЙ

СЯНЬКОЎ ВІКТАР

УСЕВАЛАД ШВАЙБА І ТАМАРА ДЗЯМЕНЦЬЕВА

РАДЗІВОНАЎ АНТОН

МЕЛЬНІК ВОЛЬГА

ФІНСКІ МІХАІЛ

АЛЯКСЕЙ ІЛЬІН

СТУДЫЯ REWORK

Майстар-класы і адкрытыя ўрокі разлічаны для ўзроставай катэгорыі 10+

Звярніце ўвагу, што на некаторыя майстар-класы неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Запіс і поўная праграма падзеі на сайце фестывалю.

Уваход па білеце ў музей або карце госця НММ.