Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Джаз бэнд «Apple Tea» выступіць у Мастацкім

Джаз бэнд «Apple Tea» выступіць у Мастацкім!
У праграме прагучаць як ужо даўно вядомыя аматарамі музыкі калектыву кампазіцыі, так і навінкі ў рамках падрыхтоўкі да запісу новага альбома.
Беларускі гурт «Apple Tea» выступае з аўтарскімі канцэртамі і на фестываляз у Беларусі і ў розных краінах ужо больш за 25 гадоў.  Іх рэпертуар – аўтарскі сучасны джаз з элементамі ф'южн, джаз-рока і фольку.
Што можа быць больш прыемна, чым наведванне экспазіцыі пад бадзёры джаз прафесійных музыкаў! Прапануем правесці вечар чацвярга са сваёй сям'ёй і сябрамі ў атмасферы, напоўненай высокім мастацтвам.

22 красавіка а 19-й гадзіне
Кошт 15 руб. (білеты ўжо ў продажы)

 

 

Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы
партнёра музея – Замежнага ўнітарнага прадпрыемства
“Брытыш-Амерыкан ТабаккаТрэйдынг Компані”