Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

ДЗЕЦІ Ў МУЗЕІ. СПЕЦЫЯЛЬНЫ ПРАЕКТ ДА ДНЯ АБАРОНЫ ДЗЯЦЕЙ

1 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаюць Дзень абароны дзяцей. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь далучаецца да гэтай выдатнай падзеі. У першы дзень лета (12:00–18:00) вялікіх і маленькіх наведвальнікаў музея, іх бацькоў, бабуль і дзядуляў чакаюць

  рознакаляровае віншаванне “З Днём нараджэння, музей!”. Малюйце на асфальце ля музея «віншавальную паштоўку» і стварайце святочны настрой;

  займальнае падарожжа-квэст “Дзеці ў музеі”, падчас якога вы сустрэнецеся з маленькімі героямі карцін з калекцыі Мастацкага;

  музейныя галаваломкі;

  вясёлыя, пазнавальныя і лагічныя гульні ад нашых сяброў “Куфэрак настольных гульняў”;

  творчыя майстэрні ад студыі “SPEU ZYAMLI” (16:00, 16:45, 17:30). Стварэнне скетчаў (эскізаў) з карцін і скульптур, што знаходзяцца ў пастаяннай экспазіцыі. Будзем больш уважліва знаёміцца з творамі мастацтва і атрымліваць творчы вопыт са свабоднага дзеяння;

  спецыяльная смачная прапанова ад арт-кафэ “Культурнае жыццё”.

У рамках святкавання Дня абароны дзяцей уваход у музей ажыццяўляецца наступным чынам:

дзеці да 7 гадоў – бясплатна;

школьнікі, студэнты (дзённай формы навучання) – 2 руб.;

дарослыя – 6 руб.