Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Cацыяльна-мастацкі праект “Рэха цішыні”

 

У 2010 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі пад куратарствам Н. Л. Сяліцкай адбыўся сацыяльна-мастацкі праект “Рэха цішыні”. У ім былі прадстаўлены карціны дзяцей з цяжкімі парушэннямі слыху, якія займаюцца ў творчай майстэрні “Фарба”, і чорна-белыя здымкі вядомага беларускага фатографа Марыны Бацюковай, на якіх адлюстраваны гэтыя дзеці.

Арганізатары праекта ставілі перад сабой задачу адысці ад звычайнага разумення цішыні і некалькі пашырыць уяўленне гледача пра яе. Цішыня, што ўспрымаецца звычайна як адсутнасць гуку, трансфармуецца ў гучанне светаадчування гэтых дзяцей, а фарбы, выявы іх малюнкаў становяцца часам выразней за словы. Гледачы змаглі ўбачыць узаемапранікненне двух відаў візуальнага мастацтва, аб’яднаных агульнай ідэяй. В дадзеным праекце канцэнтруецца дзіцячая творчая энергія і бачанне сталага майстра, уключанае ў агульны кантэкст.

Сацыяльна-мастацкі праект “Рэха цішыні” быў рэалізаваны пры падтрымцы Нацыянальнага мастацкага музея, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Амбасады ЗША.

Пасля праект “Рэха цішыні” экспанаваўся ў многіх гарадах Беларусі.

 

Прэса пра“Рэхацішыні”:

http://budzma.by/afisha/ehkho-tishiny-socialno-khudozhyestvyennyy-proyekt.html

http://vaschenko.museum.by/node/16156

https://znyata.com/vystavki/eho-tishini-exhib.html

http://www.gorodgomel.by/blog/gomel/1378.html

http://ekonomika.by/kultura-i-stil-zhizni/razvlecheniya/v-minske-otkrylsya-sotsialno-khudozhestvennyj-proekt-ekho-tishiny

https://belapan.by/archive/2010/10/17/media_echo/

http://para.by/news/text/eho-tishiny-mozhno-posmotret-v-natsionalnom-hudozhestvennom-muzee/

http://news.21.by/society/2011/02/23/260141.html

http://www.artmuseum.by/ru/vyst/proshedshie-vyistavki/arhiv_2010/exo-tishinyi

http://ximik.info/news/v-hudozhestvennoy-galeree-nachala-rabotu-vystavka-hochesh-uslyshat-smotri-7215

https://znyata-foto.livejournal.com/80141.html