Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фотагалерэя. Беларуска-шведскій праект “Інклюзіўная мастацкая лабараторыя”

Аналіз ўнікальнай методыкі ўспрымання твораў выяўленчага мастацтва людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі праз пастаноўку інклюзіўных музейных перформенсаў, выпрацаваную спецыялістамі грамадскай арганізацыі ShareMusic & Performing Arts і куратарамі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у праекце "IncArtLab" (2017–2018). Разглядаюцца асноўныя прынцыпы і механізмы стратэгіі сінтэзу музыкі, танца, руху, мультымедыя як элементаў перформансу для разумення арт-аб’ектаў і адаптацыі людзей з інваліднасцю ў музейнай прасторы.

Сумесны беларуска-шведскі праект “Інклюзіўная мастацкая лабараторыя”, які стартаваў у 2017 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і рэалізуецца сумесна са шведскай грамадскай арганізацыяй ShareMusic & Performing Arts (кіраўнік Сафія Аляксандэрсан) пры падтрымцы Шведскага інстытута, быў разлічаны на паўтара года. Ставіліся дзве задачы: аб’яднанымі намаганнямі распрацаваць нетрадыцыйныя для музейнай справы метады працы з асаблівай аўдыторыяй наведвальнікаў – маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі – і пасля прапагандаваць найбольш удалыя вынікі эксперыментаў прадстаўнікам музейнай супольнасці Беларусі праз семінары і трэнінгі.

Мэта праекта – навучыць наведвальніка бачыць твор мастацтва нестандартна, адкрываючы ў ім новыя сэнсы. Навацыі складаліся ў комплексным выкарыстанні музыкі, спеваў, харэаграфіі і пантамімы для пастаноўкі музейнага перформансу – асобай формы сучаснага мастацтва. Вопыт такой працы шырока выкарыстоўваецца ў культурных установах Швецыі і быў папярэдне вывучаны на 5-дзённай насычанай падзеямі стажыроўцы чатырох музейных куратараў у музеях, бібліятэках і культурных цэнтрах трох гарадоў Швецыі – Стакгольма, Ёнчэпінга і Мальмё ў лістападзе 2017 года...

Падрабязней...