Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Удзел выпускнікоў Інстытута інклюзіўнай адукацыі ў Навукова-практычным інавацыйным форуме INMAX’18

Удзел дацэнтаў, студэнтаў, магістрантаў, выпускнікоў Інстытута інклюзіўнай адукацыі ў Навукова-практычным інавацыйным форуме INMAX’18, кірмашы інавацыйных ідэй Smartpatent.

4 снежня 2018 года у Палацы мастацтва г. Мінска дацэнт кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій Русаковіч Ірына Кузьмінічна, дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі інклюзіўнай адукацыі Кісялёва Алеся Валер’еўна, студэнты і выпускнікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі прадставілі на кірмашы інавацыйных ідэй Smart patent сацыяльна-адукацыйны праект «Сурдагід “Ажыўшыя карціны”», магістранты і студэнты інстытута таксама выступілі з дакладамі на секцыйных пасяджэннях Навукова-практычнага інавацыйнага форуму INMAX’18.

Дацэнты Русаковіч І.К. і Кісялёва А.В., студэнты завочнага аддзялення Інстытута інклюзіўнай адукацыі Лаўрэнцік А. і Тарасенка С., выпускнікі БДПУ Хорсун Д., Мяховіч К. распавялі наведвальнікам выставы, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі пра асаблівасці сацыяльна-адукацыйнага праекта інклюзіўнай скіраванасці «Сурдагід “Ажыўшыя карціны”».

Мэта гэтага праекта – стварэнне даступнай для асоб з парушэннем слыху інфармацыйнага і культурна-адукацыйнага асяроддзя ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі праекта: дацэнты БДПУ Русаковіч І.К. і Кісялёва А.В.; вядучыя навуковыя супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Сяліцкая Н.Л., Усава Н.М., фатограф музея Казлоў Д.М.; пазбаўленыя слыху мастакі, студэнты і выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (БДАМ) Андрэй Ігнаценка, Аляксандр Пакаціла, Марыяна Чакілева; пазбаўлены слыху студэнт БДАМ Антон Шашура, пазбаўленая слыху выпускніца Мінскага дзяржаўнага каледжа электронікі Аляксандра Карнеенка; настаўнік-дэфектолаг ДУА “Спецыяльная агульнаадукацыйная школа № 14 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска” Дар’я Хорсун; прадстаўнік Беларускага таварыства глухіх і перакладчыкаў мовы жэстаў Ірына Радзевіч; настаўнік-метадыст ДУА “Спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат № 13 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска” Уладзімір Мелехавец; рэдактар, відэатэхнік, відэамастак і драматург Кацярына Чакатоўская; студэнты і выпускнікі ІІА БДПУ Юлія Сафонава, Крысціна Чарніценка, Анастасія Галубчанская, Ганна Цімошак, Анастасія Лаўрэнцік, Кацярына Мяховіч, Наталля Драгун і інш.

Сурдагід “Ажыўшыя карціны” распрацаваны для 15 твораў выяўленчага мастацтва і дазваляе пазбаўленым слыху і са слабым слыхам наведвальнікам музея карыстацца даступнымі рэсурсамі ўзбагачэння культуры, мастацкага кругагляду, эмацыянальна-пазнавальнага развіцця. Асобам з парушэннем слыху ў музеі бясплатна будуць прапанаваны планшэты з адаптаванымі тэкстамі аб выбраных творах мастацтва і відэасуправаджэнне (мастацкім сурдаперакладам дадзенай інфармацыі і субцітраванне).

Кірмаш інавацыйных ідэй Smart patent наведалі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сістэм адукацыі і аховы здароўя, сродкаў масавай інфармацыі, студэнты 2, 3, 4, 5 курсаў дзённага і завочнага аддзяленняў Інстытута інклюзіўнай адукацыі, педагогі і навучэнцы са слабым слыхам ДУА “Сярэдняй школы № 91 г. Мінска” і інш. Усе наведвальнікі адзначылі высокую значнасць праекта «Сурдагід “Ажыўшыя карціны”», а таксама тое, што гэты праект забяспечвае спрыяльныя ўмовы сацыяльнай інклюзіі і ўдзелу прадстаўнікоў супольнасці пазбаўленым слыху ў якасці раўнапраўных партнёраў у культурнам і адукацыйным жыцці грамадства.

Магістранты і студэнты Інстытута інклюзіўнай адукацыі выступілі з навуковымі дакладамі на секцыйных пасяджэннях інавацыйнага форуму INMAX’18, атрымалі магчымасць публікацыі сваіх артыкулаў у зборніку матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай маладзёжнай канферэнцыі “Навуковыя імкненні – 2018”.