Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

“Вясновы канцэрт” ад музычнага праекта BON VOYAGE

24 сакавіка (нядзеля) 2019 года а 19-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будзе гучаць музыка Францыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Балкан, яркія брадвейскія мелодыі і аргентынскае танга ў выкананні музычнага праекта Bon Voyage.

Музычны праект Bon Voyage існуе з 2014 года. За гэты час дзяўчаты пазнаёмілі беларускую публіку з мелодыямі Італіі, Іспаніі, Францыі, Турцыі, Венгрыі, Фінляндыі, рытмамі Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі. У 2015 годзе праект прыняў удзел у святкаванні 70-годдзя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый; разам з цягніком ААН дзяўчаты праехалі з канцэртамі па ўсёй Беларусі. А ўлетку 2017 года праект стаў адным з хэдлайнераў Дзён культуры Фінляндыі ў Мінску.

Праект аб’ядноўвае маладых музыкантаў, лаўрэатаў і дыпламантаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Мастацкі кіраўнік праекта – Вольга Перагуд.

У канцэрце бяруць удзел:

Вольга Перагуд (сапрана)

Святлана Стэфаненка (фартэпіяна)

Эла Іванова (скрыпка)

Дар’я Бабко (саксафон)

Ірына Рашчынская (скрыпка)

Лізавета Вільчык (флейта)

Таццяна Беразоўская (перкусія).

 

Уваход на канцэрт па ўваходным білеце ў музей.