Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

К. Макоўскі. Балгарскія пакутніцы. 1877

У 1876 годзе ў Балгарыі, што знаходзілася пад уладай Турцыі, успыхнула народнае паўстанне, жорстка падаўленае турэцкімі ўладамі. Неўзабаве пасля трагічных падзей, якія скалыхнулі ўвесь свет, на Балканах апынуўся знакаміты рускі мастак Канстанцін Макоўскі. Аповеды пра зверствы туркаў зрабілі на тэмпераментнага жывапісца настолькі моцнае ўражанне, што ён, у цэлым не схільны да выявы трагедый і драм, задумвае і ў кароткі тэрмін стварае вялікае палатно пад назвай “Балгарскія пакутніцы”. У 1877 годзе на выставе ў Пецярбургу мастак паказвае карціну, плануючы ўсе грошы ад продажу твора накіраваць у Балгарыю ў дапамогу пацярпеламу насельніцтву.

Адлюстроўваючы расправу туркаў над безабароннымі жанчынамі і дзецьмі, якая адбываецца ў храме, мастак супрацьпастаўляе звярыную сутнасць захопнікаў і дасканалую прыгажосць чалавека, што гіне ў самым росквіце жыцця. Як вялікі жыццялюб і гарачы прыхільнік усяго прыгожага Канстанцін Макоўскі смела ўводзіць у такіх драматычны сюжэт аголеную натуру. Сёння мы з упэўненасцю можам казаць пра тое, што для стварэння цэнтральнага жаночага вобраза мастаку пазіравала яго жонка – Юлія Ляткова, якую сам жывапісец лічыў эталонам прыгажосці.