Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

К. Брулоў. Партрэт М. Віельгорскага. 1828

Карл Брулоў яшчэ пры жыцці карыстаўся велізарнай славай. Яго эфектныя творы выклікалі захапленне сучаснікаў. Шмат у чым гэта тлумачыцца віртуозным спалучэннем лепшых традыцый акадэмізму (правільны малюнак, выразная пластыка) з адкрытай эмацыянальнасцю рамантызму.

Бліскуча скончыўшы Акадэмію мастацтваў, Карл Брулоў адпраўляецца ў Італію ў якасці пенсіянера. Моцнае ўражанне на маладога мастака зрабіла наведванне Пампей – старажытнага горада, які загінуў пры вывяржэнні Везувія. Гэтай трагедыі ён прысвяціць сваю самую знакамітую карціну, а пакуль... Мастак піша партрэт свайго сябра, музыканта Мацвея Віельгорскага.

На фоне тлеючага вулкана і чорнай драпіроўкі, якая нагадвае воблака вулканічнага пылу, вобраз знакамітага віяланчэліста набывае напружаную ўсхваляванасць. Мастак з самага пачатку працы над гэтым партрэтам імкнецца надаць вобразу асаблівы эмацыйны стан. Бо ён бачыць свайго героя ў рамантычным святле, які не проста пазіруе, а іграе на музычным інструменце ў момант натхнення. Прыродная стыхія, што абуджаецца, і тэмперамент музыканта ўяўляюцца жывапісцу як нешта велічнае.