Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Б. Кустодзіеў. Масленіца. 1919

Мастацкае жыццё Расіі мяжы ХIX–ХХ стст. носіць складаны, часам супярэчлівы характар. Праблема пошуку гармоніі і прыгажосці кожным мастаком вырашаецца па-свойму, творчыя метады многіх з іх унікальныя і часта не могуць разглядацца ў рамках якога-небудзь напрамку. Менавіта на рубяжы стагоддзяў ствараецца небывалая колькасць мастацкіх аб’яднанняў. Сярод іх можна вылучыць такія, як “Свет мастацтва”, “Саюз рускіх мастакоў”, “Бубновы валет”, “Блакітная ружа”.

Адной з прыкметных фігур мастацкага жыцця Расіі гэтага перыяду быў Барыс Кустодзіеў, які валодаў унікальным, толькі яму ўласцівым стылем. У кожнай карціне майстра адчувальна прысутнасць свята, радасці жыцця. Мабыць, таму адным з любімых кустодзіеўскі сюжэтаў стала вясёлая, шумная і хлебасольная Масленіца. Атмасфера раздольнага гуляння захоплівае нас амаль адразу. У бясконцай “сумятні” шматлікіх сюжэтаў карціны можна адкрываць усё новыя і новыя павароты. Святочны настрой узмацняе пейзаж. Горад прыгожа ўбраны, нібы цацачны. Прырода зачароўвае незвычайным багаццем яркіх фарбаў.

Назіральнасць, іронія, уменне знайсці радасць у малазначным, адкрытае і ветлівае стаўленне да людзей вызначылі характар творчасці мастака. Крытыкі пісалі пра яго: “Яго цікавіць жыццё – жывое, кіпучае, разнастайнае, рознакаляровае жыццё”. Творы Кустодзіева нясуць у сабе зарад дзіўнай энергіі, прамяністага адчування паўнаты жыцця.