Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Студыя “У госці да Цюбіка” ва ўмовах ізаляцыі

Умовы ізаляцыі нараджаюць новыя формы работы з дзецьмі. Для таго каб захаваць паслядоўнасць працы ў студыі, дзеці, знаходзячыся дома, атрымліваюць заданне праглядзець відэафільмы, карцінкі ў інтэрнэце на пэўную тэму, а затым малююць. Напрыклад, пасля прагляду мультфільмаў па тэме міфаў Старажытнай Грэцыі або Старажытнага Егіпта, евангельскіх сюжэтаў дасылаюць малюнкі з адлюстраваннем розных сцэн.

Жаданне маляваць з натуры актывізавалася заданнем на тэму: “А з нашага акенца...”. Дзеці актыўна адгукнуліся на гэта заданне.