Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Навінкі ў музейным кіёску!

Спяшаемся паведаміць аб значным абнаўленні асартыменту музейнай сувенірнай прадукцыі і друкаваных выданняў, якія дапамогуць дапоўніць наведванне нашых часовых выстаў і пастаяннай экспазіцыі.

• Альбом “Кастусь Качан. Жывапіс. Живопись. Painting”;

• Альбом пра творчасць Вольгі Сазыкінай;

• Паштоўкі па тэме выставы “Рускі імпрэсіянізм”;

• Каталог “Шрага Царфін. Рух да святла”

• Кніга Юрыя Абдурахманава “Файбіш Шрага Царфін. Пра Суціна, пра Смілавічы, пра сябе”;

• Спецыяльны тыраж пінаў, шопераў, магнітаў, блакнотаў і іншай сувенірнай прадукцыі да выставы “Нас зразумеюць праз 100 год. Лазар Хідэкель”.

Унікальны брэндавы тавар ад нашых любімых партнёраў: магніты, піны, брошкі, закладкі, блакноты, маскі для сну, сцікерпакі, постэры, талеркі і кубкі, стылізаваныя пад работы Ю. Пэна, М. Данцыга, М. Філіповіча, І. Машкова, П. Пікаса, М. Рэрыха, В. Пукірава, П. Венцэслауса і творы іншых мастакоў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Сувенір з музейнага кіёска – прыемны падарунак сабе і блізкім, здольны ўпрыгожыць штодзённасць і захаваць незабыўныя ўспаміны пра сустрэчу з мастацтвам.

Сувенірны кіёск працуе штодзённа з 11:00 да 18:30 з перапынкам на абед з 14:00 да 14:30, у касе праводзяць наяўны і безнаяўны разлік.

Тэлефон для даведак +375 17 327 67 22.

Да сустрэчы ў Мастацкім!