Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Свята зроку, слыху, дотыку...

Чалавек спазнае навакольны свет праз органы пачуццяў. А якія з іх дапамагаюць нам знаёміцца з мастацтвам? У класічным уяўленні пра музеі жывапіс і скульптуру ў іх сузіраюць. Аднак Мастацкі музей выходзіць за межы звычайнага: тут карціны можна яшчэ і слухаць, а да скульптур – дакранацца. Кожны жадаючы можа падарыць сабе сапраўднае свята зроку, слыху і дотыку.

Падчас унікальнай інтэрактыўнай праграмы яе ўдзельнікам трэба будзе даведацца, наколькі развіты іх органы пачуццяў і, магчыма, адкрыць у сабе яшчэ не спазнаныя магчымасці. Востры слых дапаможа пачуць унікальныя гукі, якія жывуць толькі ў музеі; дапытлівы позірк дапаможа раскрыць таямніцы, схаваныя мастакамі ў жывапісных палотнах; адчувальныя пальцы раскажуць, што схавана пад непранікальнай шчыльнай тканінай.

Даверцеся сваім пачуццям, якія дапамогуць Вам убачыць, пачуць, адчуць сапраўднае мастацтва!

Праграма адрасавана дзецям, студэнтам і дарослым.

Колькасць удзельнікаў – 20–25

Удзел у праграме ажыццяўляецца па папярэднім запісе. 

Запісацца на праграму можна па тэлефоне327-71-63 (Экскурсійнае бюро).