Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

"Наша спадчына - слуцкія паясы”

Ад вытокаў назапашвання вопыту ў ткацкім майстэрстве да шэдэўраў узорыстага шоўкаткацтва ─ кунтушовых паясоў, неад’емнага атрыбута культуры магнацка-шляхецкага асяроддзя, менавіта такім шляхам ідзе раскрыццё тэм цыкла музейных камунікатыўных праграм "Наша спадчына - слуцкія паясы”, якая рэалізуецца ў экспазіцыі старажытнабеларускага мастацтва.

Падчас музейных заняткаў наведвальнікі ўглядаюцца ва ўзорыстатканыя паясы тыпу ўсходніх, спрабуюць зразумець выяўленчую мову вырабаў радзівілаўскай персіярні (адметнасці арнаментыкі, каларыстыкі, кампазіцыі) і, тым самым, атрымліваюць уяўленне пра адну з вядучых мануфактур другой паловы ХVІІІ ст. па вытворчасці мастацкага тэкстылю ─ слуцкую персіярню. Знаёмяцца з гістарычнымі асобамі, якія зрабілі каштоўны ўнёсак у развіццё ткацкай прамысловасці на Беларусі. Таксама бяруць удзел у аднаўленні старажытнай тэхнікі ткання на дошчачках.

Цыкл праграм адрасаваны дзецям сярэдняга, старэйшага школьнага ўзросту, студэнтам і дарослым.

Колькасць удзельнікаў – 5–10

Запісацца на праграму можна па тэлефоне327-71-63 (Экскурсійнае бюро).