Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Тэматычная сустрэча

Музейная прастора на час занятку ператвараецца ў лабараторыю, дзе ўдзельнікі раскрываюць сакрэт нараджэння колеру з святла і, як старажытныя алхімікі, змешваючы ў дакладнай прапорцыі фарбы, ствараюць сваё ўнікальнае адценне. А сапраўдная палітра мастака “раскажа”, хто ж з’яўляецца яго галоўным памочнікам у МАЛЯВАННІ.

Праходзячы па залах, у асяроддзі старадаўніх карцін, мы раптам пачуем урачысты голас яго Вялікасці Чырвонага, які абвесціць нам пра тое, што сама імператрыца чакае нас у сваіх пакоях ...

Праграма адрасавана дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту (1–5 класы).

Колькасць у групе: ад 5 да 10 чалавек.

Працягласць праграмы: 1,5 акадэмічныя гадзіны.

Удзел у праграме ажыццяўляецца па папярэднім запісе.

Запісацца на праграму можна па тэлефоне327-71-63 (Экскурсійнае бюро).