Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Рытм у мастацтве: знойдзем, пагуляем, паглядзім

Напэўна ў многіх з нас паняцце рытму ў першую чаргу асацыіруецца з музыкай. А цi ёсць ён у архітэктуры і жывапісе? Адказаць на гэтае пытанне зможа той, хто разам з сябрамі або роднымі наведае праграму “Рытм у мастацтве: знойдзем, пагуляем, паглядзім”.

Слова рытм прыйшло да нас з грэчаскай мовы і ў перакладзе азначае “рух, такт”. Як жа майстар перадае адчуванне рытму ў сваім зусім нерухомым творы – у карціне і скульптуры? Аказваецца, рытм жыве ўсюды: у лініях, геаметрычных формах, мазках, колеры і святле. У гэтым пераканаецца кожны, хто стане госцем музейнай сустрэчы.

Праграма адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту (1–4 класы).

Колькасць у групе: ад 5 да 10 чалавек.

Працягласць праграмы: 1,5 акадэмічныя гадзіны.

Удзел у праграме ажыццяўляецца па папярэднім запісе.

Запісацца на праграму можна па тэлефоне327-71-63 (Экскурсійнае бюро).