Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

«Пою в восторге похвалу не злату…, но Стеклу…»

Шкло – адно з самых старажытных, таямнічых і далікатных рэчываў, вядомых чалавецтву. Яно актыўна выкарыстоўваецца і ў паўсядзённым жыцці, і ў мастацтве. У Нацыянальным мастацкім музеі захоўваецца мноства твораў мастацтва, створаных са шкла.

Госці музейнай праграмы даведаюцца пра таямніцу нараджэння гэтага матэрыялу. З картай у руках яны змогуць здзейсніць неверагоднае “вандраванне” ў часе і прасторы. Музейныя экспанаты з задавальненнем “распавядуць” пра шкло. Але самы вялікі сюрпрыз – гэта стварэнне сапраўднага шклянога шэдэўра, які можна будзе забраць з сабой!

Праграма адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту (1–4 класы).

Колькасць у групе: ад 5 да 10 чалавек.

Працягласць праграмы: 1,5 акадэмічныя гадзіны.

Удзел у праграме ажыццяўляецца па папярэднім запісе.

Запісацца на праграму можна па тэлефоне327-71-63 (Экскурсійнае бюро).