Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Тэматычная сустрэча

Госці музейнай праграмы трапяць у “партрэтную галерэю шляхецкай сядзібы” XVI–XVIII стст., больш блізка пазнаёмяцца з некаторымі прадстаўнікамі такіх знакамітых і ўладарных родаў, як Радзівілы і Вішнявецкія, не менш славутымі Весялоўскімі і Завішамі, якія былі героямі свайго часу. Перад наведвальнікамі паўстаюць, поўныя пачуцця ўласнай годнасці, упэўненасці і спакою гістарычныя асобы: знакаміты сваімі перамогамі і празваны “Геркулесам Літоўскім” вялікі гетман Юрый Радзівіл, вядомы мецэнат, маршалак княства Кшыштаф Весялоўскі, дачка заснавальніка Нясвіжскага замка Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі – Лізавета Кішка.

Падчас заняткаў удзельнікі атрымаюць уяўленне пра рэпрэзентатыўны партрэт эпохі барока на Беларусі, які ўвекавечваў і праслаўляў імя прадстаўніка пэўнага роду і вядомы ў гісторыі мастацтва як “сармацкі”. Разглядаючы ўважліва партрэт за партрэтам, госці быццам гартаюць старонкі жыцця продкаў.

Праграма адрасавана дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту (5–11 класы).

Колькасць у групе: ад 5 да 10 чалавек.

Працягласць праграмы: 1,5 акадэмічныя гадзіны.

Удзел у праграме ажыццяўляецца па папярэднім запісе.

Запісацца на праграму можна па тэлефоне327-71-63 (Экскурсійнае бюро).