Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Тэматычная сустрэча

Музейная камунікатыўная праграма «Адзігітрыя. Шлях ад грэкаў да славян» (Вобраз Божай Маці ў беларускіх абразах XVI стагоддзя). Музейны занятак дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з мастацкай мовай беларускага іканапісу XVI стагоддзя. Праз вывучэнне старажытных надпісаў на абразе, элементаў касцюма, жэстаў рук персанажаў удзельнікі прыходзяць да разумення таго, што беларускія абразы XVI стагоддзя з'яўляюцца прамымі спадчынніцамі візантыйскага іканапіснага майстэрства на нашых землях.

Гэтая сустрэча -  лагічны працяг тэмы "Вобраз архангела Міхаіла ў творах сакральнага мастацтва XVII-XVIII стст. ". Калі на папярэднім занятку ўдзельнікі выступаюць у ролі памочнікаў іканапіснай майстэрні, то цяпер яны становяцца юнымі мастацтвазнаўцамі, у рукі якіх трапляюць унікальныя помнікі беларускага сакральнага мастацтва XVI стагоддзя.

Удзел у праграме ажыццяўляецца па папярэднім запісе. 

Запісацца на праграму можна па тэлефоне327-71-63 (Экскурсійнае бюро).

Цыкл праграм адрасаваны дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, студэнтам і дарослым.

 Колькасць удзельнікаў – 5–10