Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Мастацтва рэстаўрацыі – экскурсія не для ўсіх!

Нацыянальны мастацкі музей прапануе ўнікальную магчымасць наведаць рэстаўрацыйныя майстэрні, убачыць, што адбываецца з помнікам на рэстаўрацыйным стале, далучыцца да таямніцы вялікага рамяства. “Мастацтва рэстаўрацыі” – элітарнае баўленне часу для тых, хто адчувае смак жыцця!

Рэстаўрацыя (ад лац. restavratio – аднаўленне) – гэта адзін з самых закрытых бакоў мастацкага твора. Прыходзячы ў экспазіцыйныя залы, мы ніколі не задумваемся над тым, што адбывалася з гэтымі прадметамі мастацтва да нас, гадоў сто, а то і трыста таму. Рэстаўратар чытае гісторыю жыцця кожнага экспаната, карпатліва скальпелем ачышчаючы векавы пыл і раскрываючы загадкі стагоддзяў ...

Рэстаўрацыйныя майстэрні Нацыянальнага мастацкага музея прапануюць пазнаёміцца з “Рэстаўрацыяй алейнага жывапісу”, “Рэстаўрацыяй старажытнабеларускага мастацтва” і “Рэстаўрацыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і графікі”.

На экскурсію “Мастацтва рэстаўрацыі” можна прыйсці кожную сераду а 14-й гадзіне, загадзя запісаўшыся па тэл.: (017) 327 71 63 (з 10:00 да 17:00). Экскурсія разлічана на групу не больш за 10 чалавек. Білеты набываюцца індывідуальна.

Кошт – 30.00 бел. руб. з кожнага экскурсанта.