Экскурсіі па экспазіцыі Мастацкага музея
Заказ экскурсій* робіцца загадзя (за два-тры тыдні) з аўторка па суботу, з 10:00 да 18:00 па тэл: (017) 327-71-63.
*Экскурсіі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь могуць праводзіць толькі навуковыя супрацоўнікі НММ РБ.
- Аглядная экскурсія па залах пастаяннай экспазіцыі музея
Разлічана на дарослых, студэнтаў, гасцей горада і краіны
- Знаёмства з Музеем
Для школьнікаў 1–6 класаў
“Знаёмства з Музеем”. На першым занятку дзеці даведаюцца пра гісторыю стварэння музея, калекцыі, віды мастацтва – архітэктуру, жывапіс, скульптуру, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
“Цудоўны свет карціны”. Другі занятак прысвечаны мастацтву жывапісу, таму, як мастак стварае ў карціне мастацкі вобраз.
“У гліне, камені, бронзе”. На трэцім занятку навуковы супрацоўнік распавядае пра тое, як працуе скульптар, у чым своеасаблівасць такога віду мастацтва, як скульптура.
“Аб чым могуць расказаць старадаўнія рэчы”. Чацвёрты занятак прысвечаны дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, яго гісторыі і разнастайнасці.
“Маленькі эксперт” – музейны гульнявы занятак.
“Самыя-самыя...” – забаўляльна-пазнавальная экскурсія для навучэнцаў.
- Рэальны свет і мастацкі вобраз. Жанры выяўленчага мастацтва
Для школьнікаў 3–8 класаў
“Міфы старажытнай Грэцыі і Рыма” распавядаюць пра міфалагічныя жанры ў творах жывапісу і скульптуры рускіх і заходнееўрапейскіх майстроў, прадстаўленых у экспазіцыі музея.
“Вобразы Бібліі” апавядаюць пра біблейскія падзеі і герояў на прыкладзе твораў старажытнабеларускага мастацтва і мастацтва рускіх і заходнееўрапейскіх майстроў, прадстаўленых у экспазіцыі музея.
“Свет абраза” прысвечаны асабліваму духоўнаму і маляўнічаму свету абраза ў творах старажытнабеларускага мастацтва, прадстаўленых у экспазіцыі музея.
“Мастацтва партрэта” знаёміць з гісторыяй развіцця партрэтнага жанру ў творчасці рускіх мастакоў XVIII – пачатку XX ст., прадстаўленых у экспазіцыі музея.
“Прыроды дзіўны храм” апавядае аб развіцці пейзажнага жанру ў творах майстроў рускага мастацтва XVIII – пачатку XX ст., прадстаўленых у экспазіцыі музея.
“Кветкі і садавіна” знаёмяць з жанрам нацюрморта ў творчасці рускіх, заходнееўрапейскіх і беларускіх мастакоў, якія прадстаўлены ў экспазіцыі музея.
“Мінулых дзён зачараванне” прысвечана жанру інтэр’ера ў творчасці рускіх, беларускіх і заходнееўрапейскіх майстроў, прадстаўленых у экспазіцыі музея.
“Казкі Усходу” ў творах мастацтва майстроў Індыі, Кітая і Японіі, прадстаўленых у экспазіцыі музея.
- Беларускае і сусветнае мастацтва ў экспазіцыі музея
Для навучэнцаў 7–11 класаў, студэнтаў і дарослых
“Беларускае мастацтва XII–XVIII стст.”
“Беларускае мастацтва XIX – пачатку XX ст.”
“Беларускае мастацтва канца XIX – пачатку XXI ст.”
“Мастацтва краін Заходняй Еўропы канца XVI – пачатку XX ст.”
“Рускае мастацтва XVIII – пачатку XX ст.”
“Мастацтва краін Усходу XVI – пачатку XXI ст.”