Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Экскурсіі

Заказ экскурсій* робіцца загадзя (за два-тры тыдні) з аўторка па суботу, з 10:00 да 17:00 па тэл: (017) 327-71-63.

*Экскурсіі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь могуць праводзіць толькі навуковыя супрацоўнікі НММ РБ.


Кошт экскурсійнага абслугоўвання (пастаянная экспазіцыя)

Экскурсійнае абслугоўванне (тэматычнае)
(45 хвілін) група ад 5 да 25 чалавек - 20,00 руб.

Экскурсійнае абслугоўванне (агляднай)
(1 гадзіну 20 хвілін) група ад 5 да 25 чалавек - 40,00 руб.

Экскурсійнае абслугоўванне (тэматычнае, індывідуальнае)
(45 хвілін) група ад 1 да 5 чалавек для ўсіх катэгорый наведвальнікаў - 32,00 руб.

Экскурсійнае абслугоўванне (агляднай, індывідуальнае)
(1 гадзіну 20 хвілін) група ад 1 да 5 чалавек для ўсіх катэгорый наведвальнікаў - 52,00 руб.

Экскурсійнае абслугоўванне (тэматычнае) (школьнікі, студэнты дзённай формы навучання)
(45 хвілін) група ад 5 да 25 чалавек - 12,00 руб

Экскурсійнае абслугоўванне (агляднай) (школьнікі, студэнты дзённай формы навучання)
(1 гадзіну 20 хвілін) група ад 5 да 25 чалавек - 24,00 руб

 


 

Цыкл І

Першыя сустрэчы з мастацтвам. Прызначаны для школьнікаў 1–5 класаў і ўключае 4 экскурсіі па залах музея.

“Знаёмства з музеем”. На першых занятках дзеці даведаюцца пра гісторыю стварэння калекцыі, пра розныя віды мастацтва – архітэктуру, жывапіс, скульптуру, дэкаратыўна-пракладное мастацтва.

“Цудоўны свет карціны”. Другія заняткі прысвечаны жывапісу і стварэнню мастацкага вобраза.

“У гліне, камені, бронзе”. На трэціх занятках навуковы супрацоўнік распавядае аб тым, як працуе скульптар, у чым своеасаблівасць  скульптуры як віду мастацтва.

“Аб чым могуць расказаць старажытныя рэчы”. Чацвёртыя заняткі прысвечаны дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, яго гісторыі і разнастайнасці.

 Цыкл ІІ

Сапраўдны свет і мастацкі вобраз. Жанры выяўленчага мастацтва. Разлічаны на школьнікаў 3–6 класаў, уключае 7 экскурсій, пашырае і паглыбляе ўжо набтыя вучнямі веды.

“Вобразы Бібліі”. Экскурсія распавядае пра біблейскія падзеі і герояў на прыкладах твораў мастацтва старажытнабеларускіх, рускіх і заходнееўрапейскіх мастакоў, якія прадстаўлены ў музеі.

“Свет абразоў”. Экскурсія прысвечана асабліваму духоўнаму і колернаму свету абразоў.

“Міфы старажытнай Грэцыі і Рыма”. Экскурсія распавядае пра  міфалагічны жанр у творах жывапісу і скультуры рускіх і заходнееўрапейскіх мастакоў, якія прадстаўлены ў экспазіцыі музея.

“Прыроды дзіўны храм”. Экскурсія распавядае пра развіццё жанру пейзажа ў творчасці рускіх мастакоў XVIII – пач. XX стст.

“Мінулых дзён зачараванне”. Экскурсія знаёміць з жанрам інтэр‘еру ў творчасці рускіх і заходнееўрапейскіх мастакоў, чые карціны прадстаўлены ў экспазіцыі музея.

Цыкл ІІІ

 “Беларускае і сусветнае мастацтва ў экспазіцыі музея”. Разлічаны на вучняў 7–11 класаў, студэнтаў і дарослых.

“Старажытнабеларускае мастацтва XII–XVIII стст.”

“Мастацтва Беларусі ХІХ ст.”

“Мастацтва Беларусі першай трэці ХХ ст.”

“Мастацтва Заходняй Еўропы XVI – пач. ХХ стст.”

“Рускае мастацтва XVIII – пач. ХХ ст.”