Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Заходзьце да нас перакусіць і проста пагутарыць!

У музеі працуе кафэ «Культурнае жыццё», разнастайнае меню якога задаволіць густ самага патрабавальнага наведвальніка.

Для нашых гасцей у нас заўсёды гатовыя вытанчаныя дэсерты – знакамітае безэ «Паўлава», смачнае натуральнае марожанае з Бельгіі, апетытныя слойкі ўласнай выпечкі з фетай, мясам і шпінатам, смузі, толькі што выціснутыя сокі і, увага, – навінка! Упершыню ў Беларусі мы прапануем сапраўдныя равіёлі і тальятэле ад найбуйнейшага італьянскага вытворцы пасты прэміум-класа: равіёлі з мясам казулі, лобстараў, ласося, ягняці, з белымі грыбамі, з рыкотай і шпінатам; тальятэле ў сметанковым соусе з мітболамі з цяляціны; рызота з белымі грыбамі або спаржай. Усё – па даступных цэнах! Выйшаўшы з цудоўных залаў музея, вы зможаце смачна і сытна паабедаць і абмеркаваць свае ўражанні за бакалам італьянскага віна ці кубкам духмянага эспрэса. Дзецям – зніжка на італьянскае меню!

Смачная ежа і прыемная атмасфера нашага кафэ выдатна дапоўняць ўражанні ад наведвання музея.

Па панядзелках зніжка 10% на ўсё меню, пенсіянерам – зніжка 10% на ўсё меню ў буднія дні.

 

 

Нашы кантакты:

Culturalife17@gmail.com

+ 375-29-675 75 46

Інстаграм: @culturalifecafe