Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Эпоха рамантыкаў. Ваньковіч і яго час

З 16 верасня 2020 г. у музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.” пачне працаваць выстава “Эпоха рамантыкаў. Ваньковіч і яго час”.

На выставе будуць прадстаўлены жывапісныя і графічныя работы сучаснікаў беларускага мастака эпохі рамантызму Валенція Ваньковіча. Рамантызм як новы мастацкі напрамак XIX стагоддзя на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай набывае яркую нацыянальную афарбоўку. Рамантыкі адкрыта абвяшчаюць свабоду творчасці і становяцца выразнікамі нацыянальнага духу. З трох вядучых жанраў пачатку XIX стагоддзя рамантычныя ідэалы перш за ўсё зацвердзіліся ў партрэце.

Выстава твораў сучаснікаў Валенція Ваньковіча падрыхтавана да 220-годдзя з дня нараджэння і складаецца з работ, якія знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Уваход на выставу па білеце ў музей